МІНСК, 24 студ — Sputnik. Гільдыя прадзюсараў ЗША назвала лепшым фільмам года стужку "Гульня на паніжэнне" (The Big Short) на цырымоніі ўзнагароджання ў суботу.
Прэмія Гільдыі прадзюсераў ЗША ўручаецца з 1990 года, і ў большасці выпадкаў пераможца ў намінацыі "Лепшы фільм" аказваецца і трыумфатарам прэміі кінаакадэмікаў "Оскар".
Прадзюсары прызналі фільм "Гульня на паніжэнне" (The Big Short) лепшай стужкай года. Карціна распавядае пра падзеі фінансавага крызісу 2008 года. Галоўныя ролі ў фільме згулялі Брэд Піт, Крысціян Бэйл, Раян Гослінг і Стыў Кэрэл. Зняў карціну Адам МакКей — раней займаўся стварэннем тэлесерыялаў.
У фільма 5 намінацый на "Оскар": лепшы фільм, лепшы акцёр другога плана (Крысціян Бэйл), лепшы рэжысёр (Адам МакКей), лепшы адаптаваны сцэнар (Чарльз Рэндальф, Адам МакКей) і лепшы мантаж. Таксама "Гульня на паніжэнне" мела некалькі намінацый на "Залаты глобус", аднак не перамагла ні ў адной.
"Гульню на паніжэнне" можна паглядзець да 3 лютага ў мінскіх кінатэатрах: "Доме кіно", "Беларусі" і "Бярэсце", а таксама ў прыватных залах SilverScreen.
Цырымонія ўзнагароджання прэміі "Оскар" пройдзе 28 лютага ў Лос-Анджэлесе.