МІНСК, 24 студзеня — Sputnik. Жаночая французская зборная — пераможца эстафетнай гонкі на шостым этапе Кубка свету ў італьянскай Антэрсэльве.
Пакуль Доран Обер трыумфальна перасякала фінішную рысу, за трэцяе месца разгарэлася сапраўдная бітва. Чэшка Вераніка Віткова лёгка абыйшла на трасе Вольгу Подчуфарову, але расіянка змагла ўтрымацца у не саступіць надыходзячай на пяткі італьянцы Дароты Вірер.
Беларуска Ірына Крыўко фінішавала сёмай. Наша каманда паказала адзін з лепшых вынікаў у стральбе, выкарыстаўшы толькі чатыры дадатковыя патроны, але нагамі беларуская зборная была не моцная, менавіта гэты кампанент не дазволіў заняць больш высокія пазіцыі, якія гарантавала трапнасць.
Мужчынская эстафета пройдзе ў нядзелю і пачнецца ў 16:40.