МІНСК, 24 сту — Sputnik. Папа Рымскі Францыск назваў інтэрнэт божым дарам і ўвасабленнем дабра ў сваім пасланні з нагоды 50-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый, які адзначаецца ў нядзелю, паведаміла "Радыё Ватыкана".
"Інтэрнэт ёсць дар Божы. Ён дае нам сапраўды бязмежныя магчымасці для чалавечага яднання і праявы салідарнасці", — заявіў Францыск.
Але гэта не азначае, што ў інтэрнэце няма праблем, падкрэсліў пантыфік. Папа Рымскі адзначыў, што хуткасць распаўсюджвання ў інтэрнэце інфармацыі часта значна перавышае чалавечыя здольнасці па яе правільнай ацэнцы і асэнсавання.
Паказаў ён і на тое, што часта інтэрнэт выкарыстоўваюць, каб "адгарадзіцца ад сапраўдных праблем, ізаляваць сябе ад грамадства".
"Тым не менш усё гэта не павінна быць прычынай адмаўляцца ад зносін у сацыяльных сетках і іншых відаў камунікацыі ў інтэрнэце. Электронныя лісты, тэкставыя паведамленні, сацыяльныя сеткі і чаты таксама могуць быць формамі зносін паміж людзьмі", — падкрэсліў першасьвятар.
Папа Рымскі таксама адзначыў, што працэс зносін вызначае зусім не тэхналогія, а чалавечыя сэрцы "Камунікацыя павінна будаваць масты, вылечваць раны і закранаць сэрца", — падкрэсліў Францыск.