МІНСК, 24 сту — Sputink. Амерыканскі метал-гурт прапанаваў Мінскаму струннаму аркестру "Метамарфозы" разагрэць публіку перад іх канцэртам, які адбудзецца 16 лютага ў сталічным Палацы спорту, паведамляецца на сайце Manowar.
"Мы вельмі радыя гэтаму супрацоўніцтву! Рэакцыя на нашыя аб'явы аб працы з мясцовым аркестрам і асобнымі артыстамі са Ставангера (Нарвегія), а таксама з мясцовым школьным хорам з Трольхетана (Швецыя) была проста выдатнай! Мы ўпэўненыя, што вопыт супрацоўніцтва ў Мінску будзе не менш выдатным. Мы вельмі чакаем, каб упершыню выступіць перад беларускімі фанатамі Manowar! І памятайце, што класічная музыка была першым металам!", — распавёў басіст калектыву Джоўі ДзіМайя.
Турам Gods And Kings World Tour 2016 мы святкуем рэліз альбома Kings Of Metal MMXIV, а таксама будучы юбілей альбома Gods Of War. "Велічнае афармленне сцэны, якое дапаўняе музыку, адправіць аўдыторыю ў іншы час і месца са старажытнымі манументамі, дэманамі, каралямі і шмат іншым", — абяцаюць ўдзельнікі Manowar.
Першае беларускае шоу Manowar, якое адбудзецца 16 лютага 2016 года ў мінскім Палацы спорту, з'яўляецца часткай тура, які стартаваў 14 студзеня 2016 года ў чэшскай Астраве.
Сэт-ліст складаецца з любімых песень з абодвух альбомаў і з іншых класічных хітоў і спецыяльных сюрпрызаў.
Manowar — амерыканская метал-гурт, які быў утвораны ў 1980 годзе, вядомы ваяўнічай тэматыкай і частым зваротам да скандынаўскай міфалогіі.