Аўтар песні “Купалінка” нарадзіўся пад Слуцкам

© Flickr / Isaiah BierbrauerЦымбалы
Цымбалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Упершыню “Купалінка” прагучала ў 1921 годзе як фрагмент музычнага суправаджэння спектакля “На Купалле” Міхася Чарота.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. "Купалінка" — не народная песня, як тое прынята лічыць, паведамляе слуцкае выданне "Інфа-кур'ер".

Аўтар песні Уладзімір Тэраўскі нарадзіўся пад Слуцкам. 10 лістапада адбылася 75-я гадавіна са дня ягонай гібелі ў засценках НКУС.

Аднак "Купалінка" не адзіны твор, які можна назваць візітнай карткай Тэраўскага. Ён стаў адным з аўтараў гімна "Ваяцкі марш", больш вядомага як "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", або "Марш Слуцкай брыгады", песні, якая неўзабаве стала гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Нарадзіўся Уладзімір Тэраўскі 11 лістапада 1871 года ў вёсцы Раманава Слуцкага павета (зараз в. Леніна). Быў малодшым сынам у сям'і праваслаўнага святара Васіля Тэраўскага, які кіраваў царкоўным хорам. Сястра Тэраўскага, Вольга, была жонкай пісьменніка Дзмітрыя Булгакоўскага. У 1889 годзе скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, пасля чаго навучаўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. Ён любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская світка, пад ёй кашуля з саматканым поясам. Быў расстраляны ў 1938 годзе.

Між тым, "Купалінка" ўспрымаецца ўжо амаль ці не як адзіная народная беларуская песня. Гэта адбілася нават на галівудскім кінематографе — у фільме "Супраціў", заснаваным на гісторыі барацьбы беларускіх партызанаў, студэнту ЕГУ ў ролі масоўкі граюць партызанаў і, седзячы ля вогнішча, спяваюць "Купалінку". Чаму б партызанам спяваць "Купалінку", па шчырасці, дагэтуль невядома, але, відавочна, было прынята рашэнне, што яна і толькі яна здольная перадаць нацыянальны каларыт.

Стужка навiн
0