МІНСК, 25 сту — Sputnik. Улады Літвы рэкамендавалі выключыць казку Братоў Грым "Беласнежка і сем гномаў" з дзіцячых садкоў і школ, паведаміла агенцтва "Балт Ньюс".
Прычына, па якой не раз экранізаваную казку адбіраюць у дзіцячых устаноў, — шкодны сэксуальны ўплыў на дзяцей. Таксама "Беласнежку і сем гномаў" канфіскавалі і з бібліятэк.
У Літве і раней рабіліся спробы "стэрылізацыі" дзіцячай літаратуры. Паводле інфармацыі агенцтва, абаронцы інтарэсаў слабага полу дамагліся забароны ў краіне казкі сучаснай літоўскай пісьменніцы, у якой мужчына быў пазначаны лічбай "1", а жанчына — "0", на думку аўтара, 1 і 0 у выніку ўтвараюць лік 10, гэта значыць сям'ю. Аднак абурэнне выклікала пазначэнне жанчыны, якая "не можа быць нулём".
Раней казцы Братоў Грым "дасталася" ад уладаў Катара. Бацька аднаго з вучняў прыватнай школы выявіў у кніжцы "непрыстойнасці і сэксуальныя намёкі". Абураны бацька падаў скаргу ў Вярхоўны савет па адукацыі, пасля чаго казку канфіскавалі з катарскіх школ і бібліятэк.