МІНСК, 26 сту — Sputnik. Супрацоўнікі сталічнага АМАПа затрымалі ў цэнтры Мінска траіх хлопцаў: двое дэманстравалі свае аголеныя часткі цела, а трэці здымаў гэта на камеру мабільнага тэлефона, паведаміў Sputnik старшы інспектар АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Радзюк.
Праваахоўнікі затрымалі маладых людзей на Кастрычніцкай плошчы, двое маладых людзей апынуліся студэнтамі аднаго са сталічных ВНУ.
"Такім чынам хлопцы адзначалі першую ў сваім жыцці сесію. Двое "акцёраў" знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення — паведамілі ў ГУУС.
Маладых людзей пасля затрымання даставілі ў Цэнтральнае РУУС для далейшага разбіральніцтва. Як паведамілі ў міліцыі, у дачыненні да іх складзены адміністрацыйныя пратаколы па "непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні хуліганства".