МІНСК, 26 сту — Sputnik. Беларускі Тыдзень Мастацтваў пройдзе ўвесну. Гэта міжнародная выстава мастакоў, скульптараў, графікаў, дызайнераў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных промыслаў. У праекце прымаюць удзел больш за 20-ці краін свету.
У рамках Беларускага Тыдня Мастацтваў праводзяцца шматлікія майстар-класы, пленэры і лекторыі.
Конкурсная праграма сезону "Вясна-2016" ўключае:
- міжнародны конкурс класічнага жывапісу;
- міжнародны конкурс графікі;
- міжнародны конкурс камп'ютэрнай графікі;
- міжнародны конкурс скульптуры;
- міжнародны конкурс абстрактнага мастацтва;
- міжнародны конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- міжнародны конкурс мастацкага тэкстылю;
- міжнародны конкурс фатаграфіі.
Тыдзень пройдзе 12-19 сакавіка 2016 года.