МІНСК, 26 сту — Sputnik. У беларускіх артыстаў на YouTube новы лідэр — IOWA з кліпам "Б'е біт". Што характэрна, на другім і трэцім месцах таксама кліпы IOWA — "Усміхайся" (17, 8 млн праглядаў) і "Маршрутка" (13,8 млн).
На чацвёртым і пятым месцах размесціліся Макс Корж "У цемры" (11,5 млн) і неафіцыйны ролік "Ляпіса Трубяцкога" на песню "Воіны святла" (10, 1 млн).
"Мы абсалютна шчаслівыя з песняй "Б'е Біт". Ды і кліп на яе атрымаўся нядрэнны", — распавёў прадзюсар калектыву Алег Баранаў.
"У нас не было нейкіх неверагодных чаканняў з нагоды яго і мільёнаў праглядаў. Гэта ўсё роўна, гэта ўжо мінулае. Зараз усе нашы сілы і ўвагу мы трацім на новы кліп "3 дні", які будзе гатовы і паказаны ў бліжэйшыя дні", — адзначыў Баранаў.
Гурт IOWA выступіць 22 красавіка ў Prime Hall з новай праграмай "Б'е біт", у межах якой абяцае лепшыя і новыя песні ў суправаджэнні пашыранага складу музыкаў і новага мультымедыйнага шоу.