МІНСК, 26 сту — Sputnik. Культурная барахолка напярэдадні Дня усіх закаханых пройдзе ў бары "Хуліган".
"Рамантыка і любоў будуць літаральна лунаць у паветры", — абяцаюць арганізатары.
Гасцей OPEN-шафе чакае:
- эксклюзіўнае адзенне ад мінскіх моднікаў і модніц;
- дызайнерскае адзенне і аксэсуары;
- унікальныя Handmade падарункі, рамантычныя і смешныя, сур'ёзныя і экстраардынарныя, на любы густ, колер і жаданне, якія могуць дззівіць "другую палавінку";
- фуд-корт з самай разнастайнай ежай і напоямі;
- музыкі ад лепшых мінскіх ды-джэяў.
Напрыканцы ўсіх чакае вечарына ў бары "Хуліган" для шчаслівых пакупнікоў і прадаўцоў па заканчэнні маркета.
Для дызайнераў, якія не зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, такія мерапрыемствы ці ледзь не адзіная магчымасць прадставіць свае творы грамадскасці.
Дзе: бар "Хуліган"
Калі: 13 лютага, 12.00.