Авіярэйсы з Масквы ў Мінск адменены ў сераду з-за моцнага снегападу

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнік камунальных службаў прыбірае снег ля збудавання аэрапорта Дамадзедава ў Маскве
Супрацоўнік камунальных службаў прыбірае снег ля збудавання аэрапорта Дамадзедава ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маскоўскія аэрапорты ў сувязі cа снегападам былі вымушаны адмяніць дзясяткі авіярэйсаў у розныя гарады свету.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Расійская авіякампанія "Аэрафлот" ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я адмяніў шэраг рэйсаў з маскоўскага аэрапорта "Шарамеццева", у тым ліку ў Мінск, паведамляецца на сайце кампаніі.

Снегапад абрынуўся на расійскую сталіцу ў ноч на сераду. Па прагнозах сіноптыкаў, днём у Маскве будзе воблачна, невялікі снег, тэмпература паветра складзе 0… —2.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я маскоўскія аэрапорты вымушаныя адмяняць свае рэйсы. Так, паводле дадзеных "Аэрафлота", адменены 16 авіярэйсаў у розных напрамках, у тым ліку і ў Мінск. Авіякампанія абяцае перавезці пасажыраў адмененых рэйсаў наступнымі.

Акрамя таго, 27 студзеня зменены час вылету 10 рэйсаў з "Шарамеццева", у тым ліку ў Капенгаген, Вену, Прагу і Вільню.

Што тычыцца адмены рэйсаў у іншых аэрапортах, то ў "Дамадзедава" адменена шэсць рэйсаў, ва "Унукава" — адзін.

У той жа час ніякіх зменаў на анлайн-табло на сайце авіякампаніі "Белавія" адносна рэйсаў з Масквы не пазначана. Самалёты з "Дамадзедава" прыбываюць у Мінск згодна з раскладам, бліжэйшы з гэтага аэрапорта павінен здзейсніць пасадку ў 10:20.

Стужка навiн
0