МІНСК, 27 сту - Sputnik. Першы эпізод новага сезона "Сакрэтных матэрыялаў" сабрала больш гледачоў, чым чатырнаццаць гадоў таму, калі серыял толькі выйшаў на экраны.
Истина где-то рядом. #TheXFiles pic.twitter.com/HuZw7HpTHD
— Warcraft_RU (@Warcraft_RU) 25 января 2016
Прэм'ерны паказ стартаваў у эфіры 10 верасня 1993 і завяршыўся праз 9 гадоў. За гэты час былі знятыя 202 серыі. Шоў было хітом Fox; яго сімволіка і теглайны: "The Truth Is Out There", "Trust No One", "I Want to Believe" былі асабліва папулярныя ў поп-культуры 1990-х. Ключавыя сюжэтныя тэмы "Сакрэтных матэрыялаў" грунтуюцца на недаверы грамадства да ўрада, ахопліваюць тэорыю змовы.
Фотка просто класс 😱👍 #СекретныеМатериалы #TheXFiles #Малдер #ДэвидДуховны #Скалли #ДжиллианАндерсон pic.twitter.com/cRxJ0Bw6OS
— Ольга Крокун (@Olga_Krokun) 26 января 2016
Дзясяты сезон - гэта паўнавартасны міні-серыял. Ён будзе складацца з шасці эпізодаў. Галоўныя ролі выканалі Джыліян Андэрсан і Дэвід Духоўны.