МІНСК, 27 сту — Sputnik. Кніжна-выставачная прастора "Кніжная Шафа" з 27 студзеня па 27 лютага прадстаўляе выставу маладога мастака з Баранавічаў Яўгена Ціхановіча.
"Творчасць Ціхановіча — самастойнае і выразнае, аўтар пасьпяхова і арыгінальна сумяшчае магчымасці фотатэхнікі і малюнака ўручную, працы Яўгена неаднаразова былі прызнаныя лепшымі на сайце часопіса Vogue (Italia)", — распавядаюць арганізатары выставы.
"Фотаздымкі — гэта маё чыста суб'ектыўнае бачанне. Таму, напэўна, я і называю іх фотамалюнкамі. Асноўнае, што аб'ядноўвае ўсе мае працы — гэта іх мастацкі бок. Мне б вельмі хацелася навучыцца ствараць своеасаблівую казачную атмасферу, у якую мог бы акунуцца глядач, сузіраючы мае фота-малюнкі", — адзначае Яўген Ціхановіч.
Выстава адкрыецца сёння ў "Кніжнай шафе", праспект Дзяржынскага 9, а 19.00.