На курсах “Мова з імбрыкам” распавядуць пра паўстанне Каліноўскага

© Photo : HonarКалекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar
Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя ўдасканалення ведаў, можна будзе паслухаць беларускую музыку.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. "Арт-сядзіба" рыхтуе моўныя курсы, на якіх можна будзе ўдасканаліць веданне гісторыі.

"Курсы зяўляюцца выдатнай магчымасьцю для ўсіх ахвотных навучыцца размаўляць па-беларуску ці ўдасканаліць свае здольнасьці ў кампаніі адзінадумцаў у нефармальнае абстаноўцы ды займальнае форме", — кажуць арганізатары.

Удзельнікі пабачвць займальныя відэаролікі пад сучасную ды класычную беларускую музыку, а гэтаксама змогуць даведацца пра цікавыя моманты з гісторыі Беларусі і падзяліцца сваімі ведамі. Тэма другога занятку: нацыянальна-вызвольнае паўстаньне 1863-1864 гг.

Курсы "Мова з Імбрыкам" ладзяцца ў Мінску і Вільні. Яны маюць нефармальны, забаўляльны характар. У Вільні жыве шмат беларусаў, якія добра валодаюць беларускай мовай. Для іх курсы стануць пляцоўкай, дзе можна сабрацца, каб весела і карысна правесьці час разам з суродзічамі. Курсы пройдуць 2 лістапада пры "Арт-сядзібе", пр. Незалежнасці, 58.

Пачатак у 20.00, уваход вольны.

Стужка навiн
0