Фота

У гасцях на СТБ: белае не апранаць, ліфтам не карыстацца

Падпісацца
Sputnik прайшоўся па калідорах і студыях СТБ, каб зразумець, чым прыцягваюць студэнтаў, апантаных гаджэтамі, праграмы Сталічнага тэлебачання.

СТБ, нягледзячы на заяўлены ў назве "сталічны" статус, з часам стаў паўнавартасным нацыянальным каналам: вяшчае на тэрыторыю ўсёй рэспублікі, кажа і паказвае не толькі пра Мінск і мінчукоў, аналізуе тыя ж актуальныя тэмы, што трапляюць у аб'ектыў канкурэнтаў з АНТ і БТ. Пры гэтым мае свой, у рамках дапушчальнага, погляд на навіны і свае падыходы ў аналітыцы.

Тыя, хто ўспрымае СТБ як малодшага брата двух іншых агульнанацыянальных каналаў, памыляюцца: сталічны тэлеканал з'явіўся ў сетцы вяшчання раней АНТ, першая праграма выйшла ў студзені 2001 года. Гэта былі навіны. З часам кампанія асвоіла і іншыя тэлевізійныя жанры — тэлепубліцыстыку, забаўляльныя шоу, спартовыя праграмы, дакументальныя фільмы і многае іншае.

У Мінску, як паведамляе афіцыйны сайт СТБ, канал трымае ўпэўненае другое месца па папулярнасці ў гледачоў. А агульная сярэднясутачная доля аўдыторыі гледачоў складае каля 5,5 мільёнаў чалавек. Прычым у большасці сваёй гэта маладыя людзі. "Больш за 50% гледачоў тэлеканала — студэнты і людзі з вышэйшай адукацыяй", — паведамляе сайт СТБ.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯркія колеры, лёгкія дыялогі і пацешныя навіны – з гэтага пачынаецца раніца ў “Студыі добрага настрою на СТБ”.
Актрыса Вера Палякова на маніторы гукарэжысёра тэлеканала СТБ - Sputnik Беларусь
1/9
Яркія колеры, лёгкія дыялогі і пацешныя навіны – з гэтага пачынаецца раніца ў “Студыі добрага настрою на СТБ”.
© Sputnik / Виктор Толочко“Студыя добрага настрою” размешчана не на Камуністычнай, 6, дзе сядзяць асноўныя творчыя сілы тэлеканала. Уласныя плошчы апынуліся занадта малыя, каб змясціць гасцей ранішняга шоў. Таму квадратныя метры сталі арандаваць у Інстытута журналістыкі БДУ.
Падрыхтоўка тэлестудыі да запісу эфіра - Sputnik Беларусь
2/9
“Студыя добрага настрою” размешчана не на Камуністычнай, 6, дзе сядзяць асноўныя творчыя сілы тэлеканала. Уласныя плошчы апынуліся занадта малыя, каб змясціць гасцей ранішняга шоў. Таму квадратныя метры сталі арандаваць у Інстытута журналістыкі БДУ.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПерш чым вядучы патрапіць у кадр, з ім працуюць стылісты і грымёры. Правіла “белае не апранаць” працуе і для тэлебачання. Таксама пад забаронай адзенне ў дробны малюнак і палоску. Уся справа ў асаблівасцях тэлевізійнай колераперадачы. На фота: вядучую ранішняй праграмы Юлію Шпілеўскую грыміруюць перад запісам праграмы.
Вядоўцу ранішняй праграмы Юлію Шпілеўскую грыміруюць перад запісам праграмы - Sputnik Беларусь
3/9
Перш чым вядучы патрапіць у кадр, з ім працуюць стылісты і грымёры. Правіла “белае не апранаць” працуе і для тэлебачання. Таксама пад забаронай адзенне ў дробны малюнак і палоску. Уся справа ў асаблівасцях тэлевізійнай колераперадачы. На фота: вядучую ранішняй праграмы Юлію Шпілеўскую грыміруюць перад запісам праграмы.
© Sputnik / Виктор Толочко“Без стыліста нават шкарпэткі іншыя апрануць не можам”, – жартуе вядучы праграмы Юрый Цароў. У крэсла грымёру таксама садзяцца ўсе без выключэння: і вядучыя-мужчыны, і госці праграмы.
Вядоўца ранішняга шоў на СТБ Юрый Цароў - Sputnik Беларусь
4/9
“Без стыліста нават шкарпэткі іншыя апрануць не можам”, – жартуе вядучы праграмы Юрый Цароў. У крэсла грымёру таксама садзяцца ўсе без выключэння: і вядучыя-мужчыны, і госці праграмы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКолькі хвілін да эфіру - гукарэжысёр папраўляе мікрафон на адзенні госці.
Колькі хвілін да эфіру - гукарэжысёр папраўляе мікрафон на адзенні госці. - Sputnik Беларусь
5/9
Колькі хвілін да эфіру - гукарэжысёр папраўляе мікрафон на адзенні госці.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіруе працэсам запісу праграмы рэжысёр. Ён знаходзіцца ў апаратнай і падае каманды здымачнай групе: "Першая камера, плазма, другая камера, кран”.
Апаратная тэлепраграмы Студыя добрага настрою - Sputnik Беларусь
6/9
Кіруе працэсам запісу праграмы рэжысёр. Ён знаходзіцца ў апаратнай і падае каманды здымачнай групе: "Першая камера, плазма, другая камера, кран”.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСёлета СТБ адзначае 15-годдзе. Павіншаваць любімы тэлеканал у “Студыю добрага настрою” прыходзяць былыя калегі. Сказаць цёплыя словы ў адрас любімага канала рыхтуецца актрыса, спявачка і жонка міністра замежных спраў Беларусі Вера Палякова.
Студыя добрага настрою Сталічнага тэлебачання - Sputnik Беларусь
7/9
Сёлета СТБ адзначае 15-годдзе. Павіншаваць любімы тэлеканал у “Студыю добрага настрою” прыходзяць былыя калегі. Сказаць цёплыя словы ў адрас любімага канала рыхтуецца актрыса, спявачка і жонка міністра замежных спраў Беларусі Вера Палякова.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВізітнай карткай СТБ застаюцца навіны. У чаканні выездаў журналісты бавяць час у агульным ньюсруме, шукаюць тэмы, збіраюць інфармацыю. Карэспандэнт Sputnik разгледзеў на сталах мяккія цацкі і дзіцячыя кніжкі. Кіраўніцтва навінавай рэдакцыі апынулася child friendly – не пярэчыць, калі некаторыя карэспандэнткі ў выключных сітуацыях бяруць дзяцей на працу.
Ньюсрум навінавай рэдакцыі тэлеканала СТБ - Sputnik Беларусь
8/9
Візітнай карткай СТБ застаюцца навіны. У чаканні выездаў журналісты бавяць час у агульным ньюсруме, шукаюць тэмы, збіраюць інфармацыю. Карэспандэнт Sputnik разгледзеў на сталах мяккія цацкі і дзіцячыя кніжкі. Кіраўніцтва навінавай рэдакцыі апынулася child friendly – не пярэчыць, калі некаторыя карэспандэнткі ў выключных сітуацыях бяруць дзяцей на працу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІгар Пазняк – аўтар і вядучы выніковых выпускаў навін “24 гадзіны”, кіраўнік інфармацыйнага аддзелу. Цікава, што вядучым на СТБ амаль забараняюць карыстацца ліфтам. У ліфце можна затрымацца, а калі гэта здарыцца перад эфірам, выпуск праграмы можа апынуцца пад пагрозай.
Ігар Пазняк - Sputnik Беларусь
9/9
Ігар Пазняк – аўтар і вядучы выніковых выпускаў навін “24 гадзіны”, кіраўнік інфармацыйнага аддзелу. Цікава, што вядучым на СТБ амаль забараняюць карыстацца ліфтам. У ліфце можна затрымацца, а калі гэта здарыцца перад эфірам, выпуск праграмы можа апынуцца пад пагрозай.
Стужка навiн
0