МІНСК, 29 сту — Sputnik. Расійскі касманаўт размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы фота Мінска, зробленага з арбіты. Сяргей Волкаў больш за тры месяцы працуе на арбіце і час ад часу цешыць сваіх падпішчыкаў такімі здымкамі.
"На жаль, набеглі аблокі, і частку горада відаць добра", — выбачаецца касманаўт перад чытачамі.
Між тым, да Волкава ўжо звяртаюцца жыхары іншых гарадоў з просьбамі сфатаграфаваць іх населеныя пункты. Мінчукі ж узяліся абмяркоўваць, ці добра выйшла Малінаўка і Серабранка — адным словам, пайшлі раён на раён. Некаторыя выступалі з захопленымі каментарамі: "Дарагі Сяргей, на такіх як вы павінная раўняцца сучасная моладзь!"
Акрамя Мінска, Волкаў фатаграфаваў Адэсу, Варонеж, Жэневу, асобная падборка прысвечаная гарадам Расіі.