"Ёсць група аднадумцаў, якія разумеюць, што неабходна арганізацыя рэстаўрацыйнага цэнтра ў краіне", — сказаў Шпунт, адзначыўшы пры гэтым, што такія цэнтры ўжо існуюць у Украіне, Расіі і Літве.
Ён таксама дадаў, што ўсяго ў рэспубліцы не менш за 150 музеяў, аднак калі ў іх адправіць спецыялістаў, яны нічога не змогуць зрабіць без адпаведнага абсталявання.
"Танней было б арганізаваць цэнтр, у якім было б чалавек 70 спецыялістаў, і гэты цэнтр забяспечваў бы ўсю рэспубліку рэстаўрацыяй, пры гэтым меў бы высакакласнае абсталяванне, навуковую базу і банк даных", — сказаў рэстаўратар.
"І ўсё было б усім зразумела: на ўзроўні міністэрства, ўрада, краіны і культуры", — дадаў спецыяліст.