МІНСК, 29 сту — Sputnik. Гурт Brutto падасць заяву 1 лютага ў мінскі гарвыканкам на прэзентацыю альбому "Родны край" у "Мінск-Арэне", паведамляе партал Tuzin.fm .
Вялікі канцэрт-прэзентацыя плануецца на май на пляцоўцы "Мінск-Арэна".
"Зараз канчаткова ўзгадняюцца ўсе дэталі, і ўжо 1 лютага будзе пададзена заява на атрыманне гастрольнага пасведчання ў Мінгарвыканкам", — распавёў Tuzin.fm прадусар гурта Антон Азізбекян.
Як удакладняюць у гурце, музыкі ўсведамляюць, што асабіста міністр культуры Беларусі нічога ў гэтай сітуацыі не вырашае, таму вобраз Мінкульту тут хутчэй збіральны. Ды і ўласна Міхалок у відэа не звяртаецца да канкрэтнага чалавека ці структуры.
Напярэдадні лідэр Brutto Сяргей Міхалок звярнуўся ў відэа да міністра культуры Рэспублікі Беларусь з просьбай дазволіць гурту Brutto выступіць у Беларусі, на радзіме, пляцоўкай магчымага канцэрту была абрана "Мінск-Арэна".