“Жывая бібліятэка” аднаўляе свае паседжанні

© SputnikКнігарня Галіяфы
Кнігарня Галіяфы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары лічаць, што кнігай можа быць і чалавек, і нават кожны з вас.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца "кнігамі" для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. Наведаць бібліятэку можна будзе ўжо 30 студзеня — паслухаць чужую ці падзяліцца сваёй гісторыяй.

"Жывая бібліятэка — гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі", — кажуць яе арганізатары.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца "кнігамі" для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. "Кніга" — гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце "чытанне" калі надыходзіць час сесіі.

Гэтым разам сустрэча пройдзе 30-га студзеня, ў суботу, ва ўтульнай кнігарні "Галіяфы" (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6) з 13:00 да 17:00.

Стужка навiн
0