#Ленинградость прыйшла ў Беларускі Twitter

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкЛідар групоўкі "Ленінград" Сяргей Шнураў (па цэнтру)
Лідар групоўкі Ленінград Сяргей Шнураў (па цэнтру) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы сустрэлі групоўку “Ленінград” у “Мінск-Арэне” і ў сацсетках.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Групоўка "Ленінград" сабрала "Мінск-Арэну". Першую палову нядзелі, 31 студзеня, можна было назіраць, як мінчукі ў сацсетках рыхтуюцца сустракаць Шнура, другую палову ленты карыстальнікаў Twitter захапілі эмацыянальныя пасты пра тое, што "Шнур ужо тут". Sputnik прапануе паглядзець, як беларусы, на лабутэнах і без іх, сустракалі "Ленінград".

#ленинградость (@ Минск-Арена / Minsk-Arena in Минск) https://t.co/pzEc1IGYg7 pic.twitter.com/tO7L5GnQUF

​​

"Ленінград" - безумоўны феномен сучаснай расійскай музычнай сцэны. Большасць тых, хто быў на канцэрце Сяргея Шнурава і рабіў здымкі для "Інстаграма" наўрад ці ўспомняць, што лідэр "Ленінграда" прачнуўся па-сапраўднаму папулярным яшчэ ў пачатку 2000-х. Тады з лёгкай рукі журналістаў ён атрымаў званне "караля рынгтонаў" пасля напісання музычнай дарожкі да фільма "Бумер 2". З яго тэмай "Мабільнік" магла супернічаць хіба што "Маленькая начная серэнада" Моцарта.

Стужка навiн
0