Святлоў абверг чуткі наконт закрыцця “Летапісу”

© Sputnik / Виктор ТолочкоМинистр культуры Беларуси Борис Светлов на открытии выставки
Министр культуры Беларуси Борис Светлов на открытии выставки - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр адзначыў, што беларускае дакументальнае кіно павінна стаць рэнтабельным, таму кінадакументалісты павінны лепш працаваць.

МІНСК, 1 лютага — Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі абвергла чуткі пра тое, што студыя дакументальнага кіно "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" будзе зачынена.

"Міністр адказаў на шэраг пытанняў, большасць з якіх былі наўпрост звязаныя з няпростай эканамічнай сітуацыяй на прадпрыемстве", — паведамілі Sputnik ў панядзелак у прэс-службе Мінкультуры.

На пытанне пра чуткі, якія тычацца закрыцця студыі "Летапіс", Барыс Святлоў адказаў, што "міністэрства ніколі не займалася разбурэннем культурных брэндаў, а ўсімі сіламі імкнулася іх захаваць, як бы складана гэта не было", — сказалі ў прэс-службе.

Міністр падкрэсліў, што не з'яўляецца выключэннем і брэнд "Летапіс". "У Год культуры, у год дзевяностагоддзя з дня выхаду першых дакументальных беларускіх фільмаў, у год 55-годдзя студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў мы чакаем ад кінематаграфістаў новых твораў дакументальнага мастацтва і гатовыя фінансава падтрымаць творчыя ініцыятывы, каб у 2018 годзе годна сустрэць 50-годдзе студыі "Летапіс", — прыводзіць словы міністра прэс-служба.

Міністр таксама адзначыў, што студыя "Летапіс" заўсёды была кузняй кадраў для "Беларусьфільма", "выконвала мастацкія, выхаваўчыя і сацыяльныя функцыі". Але, паводле яго слоў, сёння ў кінематаграфістаў з'явілася яшчэ адна задача — не толькі задавальняць адпаведныя запыты ўнутры краіны, але і выйсці на знешнія рынкі.

Стужка навiн
0