Беларускія Калядкі святкуюць у Парыжы

© Flickr / Yann CaradecЭйфелева башня
Эйфелева башня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калядкі ў Парыжы ўжо сталі добрай традыцыяй і прыцягваюць увагу не толькі прадстаўнікоў беларускай дыяспары, але і французскіх грамадзян.

МІНСК, 1 лютага — Sputnik. Свята беларускіх Калядак зладзілі ў Парыжы. 30 і 31 студзеня падчас "Другіх Беларускіх Калядак ў Парыжы" прысутным былі прадстаўлены нацыянальныя традыцыі, звязаныя з святкаваннем Калядаў у Беларусі. Удзел бралі больш за сотню чалавек.

На вечары гучалі беларускія народныя песні ў выкананні калектыву "Вечарына", а таксама творы беларускай грамадзянкі Стэфаніі Гаспар, якая пражывае у Парыжы, у выкананні яе сямейнай групы "New Angels". Падчас вечара ўдзельнікі дэгусціравалі беларускія стравы.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасць ўсім гасцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне і папулярызацыю беларускіх традыцый. Пасол Беларусі аб'явіў падзякі Пасольства кіраўніку асацыяцыі "Культурны цэнтр Беларусі ў Францыі" Святлане Суравай і прадстаўніцы беларускай дыяспары Але Фраловай.

Стужка навiн
0