МІНСК, 2 лют — Sputnik. У выніку раставання адталых вод была падтоплена дарога ў вёсцы Зацень, размешчанай у Мінскім раёне, паведамілі Sputnik ў Мінскім абласным УМНС.
Сіноптыкі абяцаюць, што люты ў 2016 годзе будзе цёплым, а ў першай дэкадзе прагназуецца анамальная плюсавая тэмпература.
"У выніку багатага раставання снежнага покрыва талымі водамі падтоплены ўчастак дарогі (20 метраў, узровень вады да 15 сантыметраў) у вёсцы Зацэнь Мінскага раёна", — сказалі ў МНС.
Паводле інфармацыі ўпраўлення, работнікамі ДРБУ №735 КУП "Мінскаблдарбуд" праводзіліся работы па адпампоўцы адталых вод. У МНС падкрэслілі, што з-за падтаплення жыццезабеспячэнне насельніцтва не было не парушана.
Напярэдадні ў Гідрамеце Sputnik паведамілі, што паводка ў Беларусі прывяла да росту узроўняў вады ў рэках. Сіноптыкі папярэдзілі, што ў бліжэйшы час вада выйдзе на пойму на рэках Нараў каля вёскі Нямержа (Брэсцкая вобласць) і Свіслач каля вёскі Церабуты (Мінская вобласць).