У маштабах сусвету: NASA паказала панараму Марса

© Flickr / Jason MajorФото, сделанное марсоходом Curiosity
Фото, сделанное марсоходом Curiosity - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Марсаход Curiosity робіць не толькі сэлфі, цяпер ён зрабіў 360-градусную панараму чырвонай планеты - Марса.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Агенцтва NASA паказала панараму Марса, якую зрабіў марсаход Curiosity. Карыстальнікі сеткі па ўсім свеце прыціхлі і вывучаюць таямніцы чырвонай планеты праз экраны смартфонаў — такім чынам разгледзець Марс атрымліваецца лепш за ўсё.

"Я толькі што бачыў іншую планету! Бачыў нешта, што ніколі б не змог пабачыць на ўласныя вочы. Незалежна ад драматычнасці свету вакол мяне, я цяпер жыву ведамі пра тое, што бачыў пясок і неба Марса. Годны повад працягваць жыць!", — піша адзін з карыстальнікаў Facebook на старонцы NASA.

Для тых, чые смартфоны не падтрымліваюць чырвоную планету, зрабілі адмысловую версію — тут на Марс можна паглядзець праз манітор.

З 23 па 29 сакавіка 2009 года на сайце NASA праводзілася галасаванне па выбары назвы для марсахода, на выбар было дадзена 9 слоў. Пераможцам было абвешчана слова "Curiosity" — "Цікаўнасць". Яно было прапанавана школьніцай з Канзаса Кларай Ма.

Марсаход патрапіў на планету 6 жніўня 2012 года. Ён вядомы сваімі сэлфі з чырвонай планеты, якія NASA публікавала на сваім сайце цягам усяе марсаходавай місіі.

Стужка навiн
0