Выстава пераможцаў “ПРАФОТА-2015” адкрыецца ў Мінску

© Flickr / Alvin TrustyФотакамера
Фотакамера - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кнігу-зборнік праектаў пераможцаў ужо зараз можна набыць у ЦЭХ.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Выстава перможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі "ПРАФОТА-2015" адкрыецца 4 лютага ў прасторы ЦЭХ.

Сама прэмія — частка мінскага Месяца фатаграфіі, які праводзіўся сёлета ў прасторы ЦЭХ ўжо другі год запар. Арганізатары "Прафота" ставяць перад сабой мэту развіцця беларускай фатаграфіі і стварэнне поля для актыўнага ўзаемадзеяння аўтараў, крытыкаў і аматараў гэтага віду мастацтва. Конкурс прымаў і дакументальныя, і мастацкія працы.

"Мы выступаем за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэння візуальнай граматнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Наша мэта — развіццё беларускай фатаграфіі шляхам падвышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі", — распавядаюць арганізатары конкурса пра сваю місію.

Прапануем азнаёміцца з праектамі пераможцаў.

Дакументальныя праекты:

  • Аляксандр Васюковіч, Дар'я Царык, "Кожная трэцяя" *Гран-пры
  • Уладзь Грыдзін, "Наташа"
  • Сяргей Гудзілін, "Па краі"
  • Сяргей Лескець, "Агра"
  • Аляксандра Салдатава, "Сведка"
  • Максім Сарычаў, "Галасы студэнтаў"

Арт-праекты:

  • Максім Сарычаў, "Прывітанне, зброя!" *Гран-пры
  • Аляксандр Веледзімовіч, "Эдэмскі сад"
  • Сяргей Канаплянік, "Пралог"
  • Аляксей Навумчык, Y Minsk
  • Алена Пратасевіч, "#ідэальнае цела"

Сёлета месяц фатаграфіі праходзіў у кастрычніку. У яго межах у Мінск была запрошаная знакаміты французскі фатограф Француаза Юг'е, што прэзентавала ў беларускай сталіцы свій праект "Камуналка".

Адкрыццё выставы адбудзецца ў прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16) у 19 гадзінаў.

Стужка навiн
0