Буктрэйлер як дабрачыннасць: што дапаможа беларускай літаратуры

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітры Сямёнаў-Алейнікаў
Мітры Сямёнаў-Алейнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik абмеркаваў з рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым спойлеры і кошты буктрэйлераў.

Алена Васільева, Sputnik

Беларускіх пісьменнікаў выводзяць з утульнай цемры не проста на свет, але пад сафіты — у межах фестываля velcom Smartfilm здымаюцца буктрэйлеры, у тым ліку, і па творах беларускіх аўтараў. Пра тое, ці варта шукаць узаемадапамогі рэжысёрам і пісьменнікам і пра кошты на буктрэйлеры карэспандэнт Sputnik пагутарыла з Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым, рэжысёрам, чыя стужка "Адной крыві" ўжо скарыла еўрапейскія кінафестывалі.

"Буктрэйлер — адзін з лепшых спосабаў прадаць кнігу. Гэта яшчэ і добры спосаб папулярызаваць беларускую мову, таму беларускім аўтарам варта скарыстацца такой магчымасцю прыцягваць увагу да сваіх твораў", — упэўнены рэжысёр. Мітрый лічыць, што шмат хто з калегаў узяўся б за буктрэйлеры да беларускай літаратуры з чыстай любові да мастацтва і імкнення да добрай справы — маўляў, дапамагчы сучаснай літаратуры — гэта хіба ці не дабрачыннасць.

Сам ён узяўся б за буктрэйлеры да класікі:

"Калі вучыўся ў Акадэміі на акцёрскім, мы рабілі спектакль па "Раскіданаму гнязду". Драматургія твору цудоўная, можна і буктрэйлер, і фільм зняць. Мне было б цікава здымаць буктрэйлера да кніжак пра гістарычных асобаў. Але ж варта ведаць мяжу паміж рэкламай кнігі і спойлерам: нельга навязваць чытачу вобразы герояў у буктрэйлеру, трэба проста заахвоціць пачытаць кнігу", — кажа Сямёнаў-Алейнікаў.

У самога Мітрыя гэтаксама была магчымасць паспрабаваць сябе ў стварэнні буктрэйлераў. Калектыў беларускіх пісьменнікаў стварыў апавяданне "Чорны чамадан" па прынцыпу школьнай гульні — адзін чалавек піша пачатак гісторыі, а астатнія бачаць толькі апошні сказ з напісанага. І дадумвыаюць сваю версію працягу. Задача Мітрыя была ў тым, каб за 180 хвілінаў зняць буктрэйлер да атрыманай фантасмагорыі.

;

"Гаворка ідзе пра саракагадовага хлопчыка, і я мог запрасіць да здымак акцёра, але ж вобразаў, якія табе навяжа рэжысёр, будзе цяжка пазбавіцца пры чытанні. Як з Трояй — калі спачатку глядзеў фільм, дык Ахілес для цябе будзе ўяўляцца Брэдам Пітам. Таму я ўзяў ляльку-марыянетку, каб мінімальна ўплываць на чытача, не заражаць тваім бачаннем свету", — кажа аўтар буктрэйлера.

Кадр з фільма - Sputnik Беларусь
Рэжысёр "Адной крыві": паміраць за сістэму і ў бойцы - ненатуральна

Матэрыяльна буктрэйлер можа сабе дазволіць амаль ці не кожны аўтар — не абавязкова нават выдаткоўвацца на камеру. Падчас здымкаў гэтага буктрэйлера каманда патраціла толькі… 400 тысячаў рублёў.

Тое не цяжка, нават калі здымаць не на тэлефон, а на фотаапарат. Патрэбны пачатковы прадукт. Варта займець больш пісьменнікаў, больш кніг — будзе болей кніг, будзе патрэба каб іх куплялі.

"Пытанне не ў грошах, а у тым, якую кнігу ты піярыш", — распавядае рэжысёр.

Да здымак каманда купіла торт, свечкі, чамадан і арэндавала цележку для доўгіх планаў. Саму марыянетку бясплатна далі для здымак у галоўнай ролі сябры. Не такія вялікія выдаткі, а прачытаць, што ж там прыдумалі беларускія аўтары пра чамадан, ужо хочацца.

Стужка навiн
0