https://bel.sputnik.by/20160203/1019924821.html
Стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі Цёткі
Стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі Цёткі
Sputnik Беларусь
Лепшы дзіцячы твор будуць абіраць пісьменнікі і мастакі. 03.02.2016, Sputnik Беларусь
2016-02-03T16:15+0300
2016-02-03T16:15+0300
2023-04-20T16:04+0300
навіны
беларусь
"прэмія цёткі"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101896/64/1018966481_0:306:3004:1996_1920x0_80_0_0_40ddeac0a6aef0520cb5572ad3ec8ef8.jpg
МІНСК, 3 лют — Sputnik. У журы, што будзе абіраць лепшыя дзіцячыя кнігі, напісаныя па-беларуску, увайшлі пісьменнікі, навукоўцы, рэдактары і мастакі.Першая літаратурная прэмія для дзіцячых літаратараў мае абмежаванні — падаць кнігу да ўдзелу могуць толькі беларускамоўныя аўтары. Заснавальнікі прэміі — беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне".У журы прэміі увайшлі пісьменнікі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, паэтка Вера Жыбуль, рэдактарка дзіцячага альманаха "Гарбузік" Вольга Мазурава, казачніца Алена Масла, мастачка Васіліса Паляніна-Календа, мастакі Валерый Славук і Павел Татарнікаў.Адзін з арганізатараў прэміі Уладзь Лянкевіч распавёў карэспандэнту Sputnik, чаму лаяльны да рускамоўнай літаратуры ПЭН-цэнтр вырашыў размежаваць дзіцячых пісьменнікаў па моўным крытэрыі."Нам і не хацелася б звяртаць увагу на моўнае пытанне — куды лепей было жыць у краіне з раўнапраўем моў, дзе ўсе людзі валодаюць абедзьвюма і жывуць пры тым спакойна, такая сабе ідылічная Швейцарыя. Але сітуацыя іншая — кола беларускамоўных вузкае, асабліва ў буйных гарадах, цэнтрах культуры і бізнесу. І ў такой сітуацыі захады па падтрымцы мовы мусяць рабіцца", — тлумачыць пазіцыю аргкамітэта прэміі спадар Лянкевіч.Лянкевіч лічыць, што ў сітуацыі, калі школы амаль не займаюцца прасоўваннем беларускай літаратуры, дык ці не адзіная магчымасць навучыць дзяцей мове — даваць ім адпаведныя кнігі з маленства.У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101896/64/1018966481_205:0:2866:1996_1920x0_80_0_0_22de0291908084e731b2e860e6d071fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , беларусь, "прэмія цёткі"
навіны , беларусь, "прэмія цёткі"
Стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі Цёткі
16:15 03.02.2016 (абноўлена: 16:04 20.04.2023) Лепшы дзіцячы твор будуць абіраць пісьменнікі і мастакі.
МІНСК, 3 лют — Sputnik. У журы, што будзе абіраць лепшыя дзіцячыя кнігі, напісаныя па-беларуску, увайшлі пісьменнікі, навукоўцы, рэдактары і мастакі.
Першая літаратурная прэмія для дзіцячых літаратараў мае абмежаванні — падаць кнігу да ўдзелу могуць толькі беларускамоўныя аўтары. Заснавальнікі прэміі — беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне".
У журы прэміі увайшлі пісьменнікі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, паэтка Вера Жыбуль, рэдактарка дзіцячага альманаха "Гарбузік" Вольга Мазурава, казачніца Алена Масла, мастачка Васіліса Паляніна-Календа, мастакі Валерый Славук і Павел Татарнікаў.
Адзін з арганізатараў прэміі Уладзь Лянкевіч распавёў карэспандэнту Sputnik, чаму лаяльны да рускамоўнай літаратуры ПЭН-цэнтр вырашыў размежаваць дзіцячых пісьменнікаў па моўным крытэрыі.
"Нам і не хацелася б звяртаць увагу на моўнае пытанне — куды лепей было жыць у краіне з раўнапраўем моў, дзе ўсе людзі валодаюць абедзьвюма і жывуць пры тым спакойна, такая сабе ідылічная Швейцарыя. Але сітуацыя іншая — кола беларускамоўных вузкае, асабліва ў буйных гарадах, цэнтрах культуры і бізнесу. І ў такой сітуацыі захады па падтрымцы мовы мусяць рабіцца", — тлумачыць пазіцыю аргкамітэта прэміі спадар Лянкевіч.
Лянкевіч лічыць, што ў сітуацыі, калі школы амаль не займаюцца прасоўваннем беларускай літаратуры, дык ці не адзіная магчымасць навучыць дзяцей мове — даваць ім адпаведныя кнігі з маленства.
У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.