МІНСК, 3 лют — Sputnik. Падмурак беларускай царквы імя Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа закладзены ў Лондане. Асвячэнне яго адбудзецца ў нядзелю, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook Сяргей Стасевіч.
Падчас абраду будзе прысутнічаць яго светласць Антоніо Меніні, апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі, а гэтаксама яго светласць Хліб Ланчына, епіскап Украінскай каталіцкай епархіі ў Лондане.
Царква ўзводзіцца ў тым ліку ў памяць ахвяраў Чарнобыля і з нагоды трыццацігадовай гадавіны гэтай трагедыі. Гэта першая драўляная царква ў Лондане з часоў вялікага пажару, што адбыўся больш за чатыры стагоддзі таму. Да таго ж, першая каталіцкая царква, што будзе адмыслова пабудаваная за межамі Беларусі для беларусаў.