Led Zeppelin абвінавачваюць у плагіяце Stairway To Heaven

© Flickr / Takahiro KyonoВакаліст Led Zeppelin Роберт Плант
Вакаліст Led Zeppelin Роберт Плант - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыкі гурта і прадстаўнікі Warner Music адмаўляюць абвінавачванні і сцвярджаюць, што песня была напісана Плантам і Пейджам у 1971 годзе.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Музыкаў рок-гурта Led Zeppelin, Джымі Пэйджа, Роберта Планта і Джона Пола дапыталі па справе аб магчымым плагіяце культавага хіта групы Stairway To Heaven, паведамілі сусветныя СМІ.

Па словах адваката пазоўнікаў Фрэнсіса Аляксандра Малафія, пачатак песні Stairway To Heaven пераклікаецца з уступленнем кампазіцыі Tauru амерыканскага гурта Spirit, якая была напісана ў 1968 годзе. Пазоў у суд юрыст, які прадстаўляе інтарэсы Tauru, падаў у 2014 годзе, акрамя гэтага іскавую заяву кранула і гуказапісвальнай кампаніі Warner Music.

Музыкі паасобку пабывалі на допыце ў рамках дасудовага расследавання ў Лос-Анджэлесе. Яны і прадстаўнікі гуказапісвальнай кампаніі адмаўляюць усе абвінавачванні і сцвярджаюць, што Пэйдж і Плант самі напісалі Stairway To Heaven у 1971 годзе.

Led Zeppelin была заснавана ў 1968 годзе. У яе склад уваходзілі вакаліст Роберт Плант, гітарыст Джымі Пэйдж, бас-гітарыст Джон Пол Джонс і бубнач Джон Бонэм. Група лічыцца адной з прабацькоў хард-рока і хэві-металу. Найбольш вядомымі хітамі з'яўляюцца Stairway to Heaven, Immigrant Song і Whole Lotta Love. Апошні альбом культавага рок-гурта выйшаў у 1979 годзе, а праз год гурт распаўся пасля смерці Бонэма ў верасні 1980 года.

Стужка навiн
0