П'ер Рышар зачараваў Урганта веданнем рускай мовы

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкНа прэс-канферэнцыі французскага акцёра П'ера Рышара
На прэс-канферэнцыі французскага акцёра П'ера Рышара - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знакаміты француз ужо прыляцеў у Маскву і наведаў шоў "Вячэрні Ургант", дзе зачараваў усіх.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. П'ер Рышар пачынае сваё турнэ па СНД са спектаклем "П'ер Рычард III", які мінчукі ўбачаць 19 лютага ў КЗ "Мінск", распавялі Sputnik арганізатары выступленя Рышара ў Мінску.

У прамым эфіры расійскага "Першага" П'ер Рышар распавёў ўсе рускія словы, якія ён ведае.

"Добрый вечер, хорошо, до свидания, спасибо большое, водка", — лаканічна адказаў артыст.

Калі вядоўца тэлепраграмы Іван Ургант папрасіў апісаць сапраўднага рускага трыма словамі, Рышар адказаў: "Яшчэ адна водка".

"Я п'ю віно, вельмі шмат падарожнічаю, захоўваю здольнасць здзіўляцца. Спорт? У спальні", — адказаў 81-гадовы акцёр на пытанне пра падтрымку фізічнай формы.

Не абышлося без пытання аб новым спектаклі "П'ер Рычард III", з якім акцёр 19 лютага прыедзе ў Мінск.

"У мяне ёсць партнёр — экран за маёй спіной. Разам з гэтым я распавядаю пра ўсе сустрэчы, якія ў мяне былі з усімі вялікімі французскімі акцёрамі. Я распавядаю пра самыя смешныя сцэны, якія пісаў разам з імі. Публіка бачыла гэтыя сцэны ў кіно, але яна не ведае, што адбылося да, падчас і пасля. і я распавядаю менавіта гэта", — патлумачыў П'ер Рышар.

За больш чым паўвекавую кар'еру П'ер Рышар зняўся амаль у 80 фільмах, сярод якіх найбольш папулярнымі сталі "Цацка", "Няўдачлівыя", "Налева ад ліфта", "Таткі" і "Уцекачы". Акрамя гэтага, нярэдка Рышар выступаў у ролі рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара кінастужак.

Спектакль з П'ера Рышара "П'ер Рычард III" пакажуць у Мінку 19 лютага. Спектакль ідзе на французскай мове з сінхронным перакладам. Працягласць 1 гадзіна 30 хвілін. Пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае да 350 да 1.550 тыс. рублёў.

 

 

Стужка навiн
0