Раздрукуй сабе Латрэка: музей выклаў у адкрыты доступ 1800 ілюстрацый

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава "Ван Гог. Ожившие полотна"
Выстава Ван Гог. Ожившие полотна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Копію любога плаката можна спампаваць у высокай якасці.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Амстэрдамскі Музей Вінцэнта Ваг Гога выклаў на афіцыйным сайце 1800 плакатаў, кніг і малюнкаў з свайго збору. Сярод работ апынуліся тыя, якія раней былі недаступныя шырокаму гледачу з-за таго, што не змяшчаліся ў пастаянную калекцыю.

"Пачніце вандроўку. З кожным клікам вы апынецеся на новым ускрайку гарызонта", — падбадзёрваюць супрацоўнікі музея.

Ілюстрацыі і іншыя матэрыялы паказваюць, як выглядала парыжская паліграфія 1890-1905 гадоў. Працы згрупаваны па тэматычных раздзелах: арт-нуво, арнаменты, матывы прыроды, японская тэма, начное жыццё і гэтак далей. У анлайн-калекцыю трапілі плакаты Анры дэ Тулуз-Латрэка, П'ера Боннара і іншых мастакоў канца XIX і пачатку XX стагоддзя.

© Photo : Музей Ван ГогаЭжен Грасэ, 1894
Эжен Грасэ, 1894 - Sputnik Беларусь
Эжен Грасэ, 1894

Кожны твор падпісаны, а самыя каштоўныя экспанаты калекцыі суправаджаюцца кароткай даведкай аб іх аўтары і стылі, у якім яны выкананы.

Музей Вінсента Ван Гога — мастацкі музей у Амстэрдаме, захоўвае самую буйную ў свеце калекцыю карцін і малюнкаў Вінсэнта Ван Гога, а таксама работы яго сучаснікаў, у тым ліку Поля Гагена, Жоржа Сёра, Клода Манэ, Анры Тулуз-Лэтрэка, Пабла Пікаса.

Стужка навiн
0