https://bel.sputnik.by/20160204/1019957142.html
Мэр Мінска: гэта я прыдумаў "снежныя" SMS для "Даніэлы"
Мэр Мінска: гэта я прыдумаў "снежныя" SMS для "Даніэлы"
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Мінгарвыканкама прызнаўся, што таксама атрымаў такое паведамленне і выходзіў чысціць снег. 04.02.2016, Sputnik Беларусь
2016-02-04T17:17+0300
2016-02-04T17:17+0300
2023-07-27T13:08+0300
навіны
беларусь
андрэй шорэц
мінгарвыканкам
цыклон daniella (цыклон даніэла)
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101952/74/1019527484_0:133:1277:851_1920x0_80_0_0_0c0cfbd47a853478ed061935c4aa75e1.jpg
МІНСК 4 лют — Sputnik. Мэр сталіцы Андрэй Шорац быў ініцыятарам рассылання паведамленняў мінчукам з заклікам падлучыцца да ўборцы снегу пасля праходжання цыклона "Даніэла", пра гэта кіраўнік Мінгарвыканкама распавёў на прэс-канферэнцыі ў чацвер.Паведамленні на мабільныя тэлефоны прыйшлі жыхарам сталіцы і некаторых іншых гарадоў Беларусі пасля таго, як па тэрыторыі рэспублікі прайшоў магутны цыклон, які прынёс моцныя снегапады. Мінгарвыканкам у SMS пераканаўча прасіў прыбраць снег у машынамесцаў і ў дварах."Вось усё абсалютна няправільна ўспрынялі гэтыя SMS пра тое, што трэба прыбраць снег. Заклікаць грамадзян гэта зрабіць — гэта была мая ідэя. Бясплатна сотавыя аператары гэта зрабілі… Мы ў карэктнай форме папрасілі людзей. Гэта была просьба", — цытуюць СМІ словы Шорца.Кіраўнік Мінгарвыканкама таксама прызнаўся, што таксама атрымаў такую SMS і ўдзельнічаў ва ўборцы снегу."Цяпер, вядома, ужо ёсць нарматыўны акт, згодна з якім яны (вадзіцелі — Sputnik) будуць абавязаны прыбіраць снег, і за гэта будзе пэўная адказнасць… У эсэсмэсках я не бачу нічога дрэннага ",- канстатаваў мэр.Цыклон "Даніэла" накрыў Беларусь 12 студзеня. У краіне было абвешчана штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Бесперапынны снег ішоў амаль суткі. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Мінску за суткі з прыходам у сталіцу цыклона выпала каля паловы месячнай нормы ападкаў.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101952/74/1019527484_81:0:1216:851_1920x0_80_0_0_3b821b2d188b339c792188a41a9d595c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , беларусь, андрэй шорэц, мінгарвыканкам, цыклон daniella (цыклон даніэла), грамадства
навіны , беларусь, андрэй шорэц, мінгарвыканкам, цыклон daniella (цыклон даніэла), грамадства
Мэр Мінска: гэта я прыдумаў "снежныя" SMS для "Даніэлы"
17:17 04.02.2016 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Кіраўнік Мінгарвыканкама прызнаўся, што таксама атрымаў такое паведамленне і выходзіў чысціць снег.
МІНСК 4 лют — Sputnik. Мэр сталіцы Андрэй Шорац быў ініцыятарам рассылання паведамленняў мінчукам з заклікам падлучыцца да ўборцы снегу пасля праходжання цыклона "Даніэла", пра гэта кіраўнік Мінгарвыканкама распавёў на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Паведамленні на мабільныя тэлефоны прыйшлі жыхарам сталіцы і некаторых іншых гарадоў Беларусі пасля таго, як па тэрыторыі рэспублікі прайшоў магутны цыклон, які прынёс моцныя снегапады. Мінгарвыканкам у SMS пераканаўча прасіў прыбраць снег у машынамесцаў і ў дварах.
"Вось усё абсалютна няправільна ўспрынялі гэтыя SMS пра тое, што трэба прыбраць снег. Заклікаць грамадзян гэта зрабіць — гэта была мая ідэя. Бясплатна сотавыя аператары гэта зрабілі… Мы ў карэктнай форме папрасілі людзей. Гэта была просьба", — цытуюць СМІ словы Шорца.
Кіраўнік Мінгарвыканкама таксама прызнаўся, што таксама атрымаў такую SMS і ўдзельнічаў ва ўборцы снегу.
"Цяпер, вядома, ужо ёсць нарматыўны акт, згодна з якім яны (вадзіцелі — Sputnik) будуць абавязаны прыбіраць снег, і за гэта будзе пэўная адказнасць… У эсэсмэсках я не бачу нічога дрэннага ",- канстатаваў мэр.
Цыклон "Даніэла" накрыў Беларусь 12 студзеня. У краіне было абвешчана штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Бесперапынны снег ішоў амаль суткі. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Мінску за суткі з прыходам у сталіцу цыклона выпала каля паловы месячнай нормы ападкаў.