МІНСК, 5 лют — Sputnik. Частка вуліцы Клары Цэткін ў Мінску будзе часова закрыта для руху ўсіх відаў транспарту ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, абмежаванні ў схеме руху аўтамабіляў і грамадскага транспарту звязана з правядзеннем работ па будаўніцтве трэцяй веткі Мінскага метрапалітэна.
"6 і 7 лютага будзе часова закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Клары Цэткін на ўчастку ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова", — сказалі ў ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам дадзенай інфармацыі. Будаўніцтва трэцяй лініі метро, якая вядзе ад праспекта Пераможцаў у мікрараён Зялёны луг, пачалося ў 2014 годзе, завяршыць першую чаргу плануецца ў 2017 годзе, паўнавартасную галінку гарадскія ўлады абяцаюць адкрыць у 2020-м.