МІНСК, 5 лют — Sputnik. Ажыятаж вакол прыезду амерыканскага гурта The Neighbourhood у Мінск з'явіўся адразу пасля старту продажаў квіткоў і працягваецца да гэтага часу. У выніку квіткоў на танцпол ужо не засталося, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Такім чынам, адарвацца на поўную катушку пад Sweater Weather і R.I.P. To My Youth будуць мець магчымасць толькі самыя адданыя фанаты, якія паклапаціліся аб куплі квіткоў загадзя.
Першы беларускі канцэрт амбіцыйнай групы The Neighbourhood адбудзецца ў сталічным Prime Hall 27 лютага 2016-га, пачатак а 20-й гадзіне.