Саладуха: “Домрачава не пяе, а Азаранка рэгулярна ходзіць у караоке”

© Sputnik / Сергей ЛескетьАлександр Солодуха на фестивале в Молодечно
Александр Солодуха на фестивале в Молодечно - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Артыст прапанаваў дуэт беларускім спартсменкам, але абедзве адмовіліся.

МІНСК, 5 лют — Sputnik, Алена Васільева. Аляксандр Саладуха прапанаваў сумесны дуэт Дар'е Домрачавай і Вікторыі Азаранке, але ж спартыўна-музычнай феерыі не атрымалася — абедзве адмовіліся. Карэспандэнт Sputnik распытала зорку эстрады пра адносіны са спортам. Аказалася, да адмовы спартсменак спявак аднёсся па-будысцку спакойна — маўляў, разумее цяжкі графік.

"Я звярнуўся да маці Дашы Домрачавай і тая абяцала пагаварыць з дачкой, але Дар'я адмовілася — кажа, папросту не ўмее спяваць. Але ж мы б маглі падцягнуць голас у студыі, усё б магло атрымацца", — распавядае Саладуха карэспандэнту Sputnik.

Выцягнуць на сцэну Вікторыю Азаранку не атрымалася з іншай прычыны — Саладуха кажа, што тэнісістка спяваць любіць і тое практыкуе ў караоке, але ж не можа дазволіць сабе сыход са спорта ў музыку з-за шчыльнага графіку.

А між тым у Саладухі ўжо была падрыхтаваная песня, якую б упадабалі абедзве спявачкі.

"Са спартсменкамі я збіраўся праспяваць песню, якую прэзентаваў падчас канцэрта ў Мінск-Арэне ў 2014 годзе — "Сколько раз". "Сколько раз бывало трудно мне порой, сколько раз давались силы мне свыше…" — гэтыя словы добра падыходзяць для спорту, колькі раз спартсменам даводзіцца сутыкацца з цяжкасцямі…", — кажа Саладуха.

Аказваецца, Саладуху і спорт звязваюць доўгія трывалыя адносіны — спявак распавёў, што ў школе меў два любімыя ўрокі, фізічную культуру і музыку. Цыпер, праўда, заняткі спортам абмяжоўваюцца бытам — "газончык вось пастрыгчы".

"Але ж і канцэрт адыграць — думаеце гэта проста? Таксама спорт, столькі энергіі трэба!" — пераконвае Саладуха і кажа, што спорт і культура павінныя дапаўняць адзін аднога. Спартсмена, які б дапоўніў Саладуху на сцэне да дуэта, артыст пакуль не знайшоў — лепшыя кандыдаткі адмовіліся.

"З Вікторыяй Азаранкай мы нават сінхронна дабіваліся поспеху — у 2014 я зладзіў канцэрт у Мінск-Арэне, а Вікторыя ў той жа год атрымала шмат перамогаў!" — успамінае спявак, але на спартсменак не крыўдуе.

Стужка навiн
0