Прайшоў першы паўфінал ўкраінскага адбору на “Еўрабачанне”

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкВакалістка гурта The Hardkiss Юлія Саніна
Вакалістка гурта The Hardkiss Юлія Саніна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik прапануе сваім чытачам ацаніць песні першых фіналістаў ўкраінскага нацыянальнага адбору.

МІНСК 7 лют — Sputnik. Завяршыўся першы паўфінал нацыянальнага адбору прадстаўніка на "Еўрабачанне" ад Украіны: у фінал конкурсу выйшлі Brunettes Shoot Blondes, Джамала і The Hardkiss.

Адбор ўдзельніка на "Еўрабачанне" праходзіць у некалькі этапаў: спачатку два паўфіналы, потым — фінальнае шоу. Выбіраюць прадстаўніка на конкурс і тэлегледачы, і прафесійнае журы, у якое ў гэтым годзе ўвайшлі прадзюсер Канстанцін Меладзэ, спявачка Руслана і Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка).

Першы паўфінал конкурсу прайшоў 6 лютага. Па яго выніках у фінал прайшлі Brunettes Shoot Blondes, Джамала і The Hardkiss. Анастасія Прыходзька, якая прадстаўляла Расію на "Еўрабачанні-2009", па выніках галасавання ў фінал не прайшла.

Слухайце песні фіналістаў ўкраінскага адбору разам са Sputnik. Гурт Brunettes Shoot Blondes родам з Крывога Рога. На адборы яны выканалі песню "Every Monday" — поп-фатальную кампазіцыю пра каханне.

Папулярная на Украіне спявачка Джамала да апошняга захоўвала інтрыгу і прэзентавала конкурсную песню "1944" за некалькі дзён да выступу. У сваёй электроннай кампазіцыі яна распавядае аб дэпартацыі крымскіх татараў 1944-го года.

The Hardkiss — англамоўны электронны праект. Іх конкурсная песня называецца "Helpless", у ёй музыкі распавядаюць аб адраджэнні і моцы кахання. Дарэчы, хоць песня і на англійскай, прыпеў ў яе на ўкраінскай мове.

Другі паўфінал адбору пройдзе 13 лютага, па яго выніках таксама застануцца трое фіналістаў. У паўфінале выступяць SunSay, Вікторыя Петрык, НЕАНГЕЛ, Peaks of Kings, ALLOISE, Аркадзь Вайцюк, Pringlez, Pur: Pur і JAPANDA.

Прадстаўнік Украіны на "Еўрабачанне-2016" вызначыцца 21 лютага. У мінулым годзе краіна не ўдзельнічала ў конкурсе па эканамічных прычынах.

Стужка навiн
0