Вячаслаў Бонча, спецыяльна для Sputnik.by.
Кітайскі Новы год пачынаецца з Вадалейскага маладзіка і працягнецца 13 месяцовых месяцаў. Дарэчы, папярэдні год вогненнай Малпы (калі сімвал і стыхія супалі такім жа чынам), быў 60 гадоў таму, у 1956 годзе.
Па ўсходніх паданнях у малпы вельмі кепскі характар. Яна шалапутная, вераломная і хітрая, да таго ж моцна залежыць і ад стыхіі, з якой звязана. Таму вогненная Малпа зусім не мірная. І калі звярнуцца да гісторыі, то гады, калі яна запраўляла, былі не самымі спакойнымі. На гэтыя гады прыпадалі рэзкія рашэнні ўладаў, грамадскія ўзрушэнні і канфлікты. Зрэшты, не варта панікаваць. Бо ў гэтыя гады адбывалася і нямала добрага.
У Малпы няма любімчыкаў. Тым, хто з'явіўся на свет у яе год, не будзе прасцей, чым усім астатнім. Якім жа будзе год вогненнай Малпы для прадстаўнікоў Усходняга календара?
Народжаным у год Пацука (1948, 1960, 1972, 1984, 1996) год Малпы не прынясе асаблівых узрушэнняў, яго можна лічыць спрыяльным. Пацукі будуць ўцягнутыя ў справы соцыума і змогуць дасягнуць значных поспехаў, аднак ёсць небяспека загразнуць у руціне грамадскіх спраў. У далёкіх падарожжах варта надаць больш увагі пашырэнню далягляду, чым пасіўнаму адпачынку. Найлепшым чынам сябе будуць адчуваць земляныя Пацукі (1948) і водныя (1972). Металічным Пацукам (1960) і драўляным (1984) варта не выдаткоўваць энергію празмерна, але і не запасаць яе без сэнсу.
Людзям, народжаным у год Быка (1949, 1961, 1973, 1985, 1997) год Малпы можа прынесці паўторы крытычных сітуацый з мінулага. Не ўпадайце ў крайнасці. Рызыка можа быць апраўдана толькі з кастрычніка. А да гэтага паспрабуйце быць больш асцярожным. Гэта год ўнутранай працы і метамарфоз для людзей, народжаных у год Быка. Спрыяльны ён будзе для 1949 і 1973 гадоў. А вось металічным Быкам (1961) і драўляным (1985) трэба быць больш пільнымі.
Год Тыгра (1938, 1950 г., 1962 г., 1974, 1986, 1998 г.) гэта антыпод Малпы, што звязана з процілеглым становішчам Юпітэра. Магчыма, Тыграм прыйдзецца зрабіць вельмі важны выбар. Адседзецца ў засадзе не атрымаецца — знойдзецца які-небудзь "казёл", які спачатку напросіцца ў сябры, а потым будзе выпрабоўваць на трываласць, прыкладна як у вядомай гісторыі з Амурам і Цімурам. Тыгры павінны не паддавацца на правакацыі і выразна ўразумець, з кім яны гатовыя ісці разам. Вырашыце ўсе нявысветленыя праблемы да восені, потым хваля падзей не дазволіць гэта зрабіць. Год больш спрыяльны для Тыграў 1938 і 1962 года нараджэння. Тыгры 1950 і 1974 года павінны быць абачлівымі ў высвятленні адносін.
Тым, хто з'явіўся на свет у год Ката (Труса) (1939, 1951, 1963, 1975, 1987, 1999), Малпа прынясе шмат працы, часам руціннай і інфармацыйнай, якая паўтараецца. Бярыцеся толькі за тое, што падабаецца. Кіруйцеся пачуццём абавязку, а не абставінамі. Працаголікі Каты павінны збалансаваць намаганні на працы і ўвазе да свайго здароўя. На адпачынку надасце ўвагу братам меншым. Год спрыяльны для земляных (1939) і водных (1963) Катаў. Народжаным ў 1951 і 1975 гадах варта паберагчы здароўе і пусціць энергію на стварэнне.
Цмокам (1940, 1952, 1964, 1976, 1988, 2000) Малпа спрыяе. Сёлета лепш за ўсё надаць увагу творчасці і дзецям. Не аддавайцеся занадта святочным задавальненням — увосень давядзецца за ўсё расплачвацца. Любая актыўная дзейнасць пераважней, чым бяздзейны адпачынак. Год найбольш спрыяльны для народжаных ў 1952, 1976, 1988 гадах. Цмокі 1940 і 1964 павінны трохі зменшыць тэмп і не расходваць сілы дарма.
Тым, хто нарадзіўся ў год Змяі (, 1941, 1953, 1965, 1977, 1989), Малпа не дасць сумаваць. Большасць падзей будзе адбывацца ў сям'і і з блізкімі людзьмі. Але вас закрануць і падзеі, якія адбудуцца ў краіне. Памятайце, што эвалюцыя пераважней рэвалюцыі. У крытычнай сітуацыі змеям заўчасна прыйдзецца скінуць скуру. Год больш спрыяльны для 1953, 1977, 1989 гадоў. Змеі 1941 і 1965 павінны надаць увагу сваёй хаце і не дапускаць сварак.
Да Коней (1942, 1954, 1966, 1978, 1990) год Малпы будзе добразычлівы. Ваша сацыяльнае асяроддзе можа змяняцца на працягу года. Вучыцеся новаму і цікаваму, не сядзіце склаўшы рукі, шукайце аднадумцаў. Год Малпы найбольш спрыяльны для народжаных ў 1942, 1966, 1978 гадах. Для тых, хто нарадзіўся ў 1954 і 1990 гадах, Малпа можа прынесці высвятленне адносін са сваякамі і непрыемнасці ў дарозе — прымайце разумныя рашэнні.
Для Казы (1943, 1955, 1967 г. 1979, 1991) гэты год можа абярнуцца фінансавымі праблемамі. Не мітусіцеся, прымнажайце веды і досвід — начальства ацэніць намаганні і падвысіць зарплату. Не бярыце ўдзел ў рызыкоўных фінансавых аперацыях. Запасы трымайце ў розных месцах. Сачыце за сваім вагой, займіцеся фізкультурай. Восенню надайце ўвагу навучанню, можа абнавіцца круг кантактаў і знаёмых. Год Малпы спрыяльны для Коз 1943, 1967, 1979 гадоў. Тым, хто нарадзіўся ў 1955 і 1991, варта праяўляць асцярожнасць.
Малпы (1944, 1956, 1968, 1980, 1992) у свой год атрымаюць магчымасць пачаць новы сацыяльны цыкл. Не чакайце хуткіх вынікаў — плён можна будзе сабраць толькі праз колькі гадоў. Працуйце не за страх, а за сумленне. "Што пасееш то і пажнеш" — так можна ахарактарызаваць гэты год. Да мая паспрабуйце разабрацца са старымі праблемамі. Летам збалансуйце працу і адпачынак. Нягледзячы на тое, што гэта ваш год, народжаныя ў 1944-м і 1980-м могуць адчуць на сабе ўсе малпавыя грымасы. Не паддавайцеся на правакацыі.
Народжаным у год Пеўня (1945, 1957, 1969, 1981, 1993) Малпа прынясе магчымасць падвесці вынікі і завяршыць даўно пачатае. Пільна зірніце на сваё асяроддзе і вырашыце з кім вам па шляху. Восень дасць вынікі. Малпа будзе больш добразычлівая да народжаным ў 1957, 1969 гадах. Пеўні 1945 i 1981 павінны пазбягаць дэпрэсіўных станаў.
Сабакам (1946, 1958, 1970, 1982, 1994) Малпа можа прынесці шмат нечаканасцяў. Будуйце далёкія планы, але не расказвайце іх. Паспрабуйце каб планы не засталіся толькі ў галаве — ажыццяўляць іх у жыццё. Але не губляйце галаву пры гэтым. У грамадскіх справах прасіце дапамогі ў сяброў. Год больш спрыяльны для народжаных ў 1946, 1958, 1982 гадах. Сабакі 1994 і 1970 павінны пастарацца, каб дух змен не ператварыўся ў анархію.
Народжаным у год Свінні, Кабана (1947, 1959, 1971, 1983 1995) Малпа можа прынесці кар'ерны рост, але для гэтага трэба добра папрацаваць. Прыгатуйцеся да нечаканых форс-мажорных сітуацый. "Перш папрацуй, а тады й патанцуй" — вось ваш дэвіз на год. Восень больш спрыяльная, чым вясна. Больш упэўнена сябе будуць адчуваць народжаныя ў 1947, 1959, 1983 гадах. Тыя, хто нарадзіўся ў 1995 і 1971, павінны памятаць, што не заўсёды мэта апраўдвае сродкі.
Напрыканцы варта нагадаць, што толькі ад вас залежыць, ці трапіце вы пад хітрыкі хітрай Малпы, ці ўсё ж праявіце якасці Чалавека разумнага.