Сэрвісам таксі UberX зацікавіўся мэр Мінска

© SputnikЛагатып Uber
Лагатып Uber - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб выніках праверкі сталічныя ўлады паведамяць мінскім таксістам.

МІНСК 8 лют — Sputnik. Старшыня Мінгарвыканкама распарадзіўся прааналізаваць працу сэрвісу UberX у Мінску — такое даручэнне было дадзена на аператыўнай нарадзе ў панядзелак у выканкаме.

Сэрвіс UberX у Мінску пачаў працаваць 5 лютага, сталічныя таксісты адрэагавалі на яго ўвядзенне стыхійным сходам.

Стартовая страница приложения Uber - Sputnik Беларусь
Бюджэтны Uber прыйшоў у Мінск

"На думку таксістаў, сэрвіс ставіць іх у няроўныя ўмовы. Неабходна вывучыць сітуацыю. Па выніках маніторынгу з яго вынікамі трэба азнаёміць работнікаў гэтай сферы", — цытуе БелТА словы Шорца.

Раней эксперты неаднаразова выказвалі сумнёвы ў дачыненні да законнасці дзейнасці Uber на тэрыторыі Беларусі.

Uber — распрацаванае ў ЗША прыкладанне для пошуку, выкліку і аплаты таксі або прыватных кіроўцаў. Прыкладанне даступна ў 63 краінах і больш чым у 300 гарадах свету, у тым ліку ў гарадах Расіі. У апошні час вядомыя скандалы вакол сэрвісу: умовы прадастаўлення не адпавядаюць заканадаўству шэрагу краін, таксама шмат хто незадаволены "дэмпінгам" коштаў з боку сэрвісу.

Стужка навiн
0