https://bel.sputnik.by/20160209/1020034866.html
Беларускі мастак прадставіў Джаконду ў розных выявах
Беларускі мастак прадставіў Джаконду ў розных выявах
Sputnik Беларусь
Знакамітая выява Джаконды Леанарда да Вінчы паўстала перад грамадскасцю ў вопратцы з беларускім нацыянальным арнаментам. 09.02.2016, Sputnik Беларусь
2016-02-09T16:12+0300
2016-02-09T16:12+0300
2016-02-11T09:32+0300
навіны
спадчына
культура
беларусь
алег карповіч
мастацтва
культурнае развіццё
выяўленчае мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102004/44/1020044450_0:175:1300:991_1920x0_80_0_0_35663cf53cba455ebfe308b27df5c6df.jpg
МІНСК, 9 лют — Sputnik. Серыя карцін з выявай Моны Лізы была зроблена знакамітым беларускім мастаком-графікам Алегам Карповічам яшчэ 10 гадоў таму для рубрыкі "Імгненне" газеты "СБ. Беларусь сегодня", але толькі зараз ёй па-сапраўднаму зацікавіліся беларусы. У калекцыі мастака партрэт прызнанай прыгажуні XVI стагоддзя можна знайсці ў самых розных і незвычайных выявах. На адной з карцін Джаконда прадстаўлена ў вопратцы з нацыянальным беларускім каларытам. Майстар пэндзля здолеў сумясціць у карціне італьянскі рэнесанс і беларускую самабытнасць.Характэрна, што карціне ўжо больш за 10 гадоў, але толькі зараз ёй па-сапраўднаму зацікавіліся беларусы."10 гадоў таму, у 2006-м, увесь свет адзначаў 500-годдзе Джаконды, і мая праца стала своеасаблівым крокам сяброўства праз стагоддзі да Леанарда да Вінчы з гэтай нагоды. Але цікаўнасць у грамадскасці Джаконда набыла толькі зараз, нягледзячы на тое, што гэтай карціне ўжо 10 гадоў. Потым з'явілася яшчэ адна Джаконда, потым яшчэ", — распавёў мастак карэспандэнту Sputnik.У Алега Карповіча цэлая серыя Мона Ліз самых розных узростаў і нацыянальнасцей. "Бо Джаконда — яна не толькі ў Італіі. Яна можа быць і нявестай, і маленькай дзяўчынкай, і бабуляй. Кожная жанчына — Джаконда", — адзначыў Карповіч.Аўтар апрануў Джаконду ў ільняную кашулю з чырвоным арнаментам. Цяпер погляд нельга адарваць не толькі ад вачэй фатальнай жанчыны, але і ад яе касцюма."Я зрабіў копію ўзора з жаночага вясельнага ўбору, што ў музеі культурнай спадчыны Беларусі, і з мовай арнаменту тут усё зразумела. А вось вырываць асобныя знакі з гэтай яшчэ мала вывучанай мовы продкаў небяспечна. Ёсць жаласны прыклад у Германіі са знакам узыходзячага сонца, вырванага з кантэксту прыроднага календара. Ну, узышло яно, сонца — а далей што? Пагарэла-пагарэла і згасла. Бо паводле календара яно павінна б узысці, пабываць у зеніце, вечарам схавацца за гарызонт і адаспацца, каб раніцай зноў узысці — і так павінна паўтарацца і паўтарацца, як жыццё… Здаецца, што байкі. Але толькі чамусьці сімволіка і ўсё, што з ёй звязана — зусім не байкі. Дарэчы, кітайскі іерогліф "жанчына" такі ж, як і знак "жанчына" на беларускіх, рускіх, польскіх, украінскіх вышыванках", — распавёў мастак.Зараз карціна з "беларускай" Монай Лізай знаходзіцца ў музеі гумару ў Аўцюках. Ладзіць выставу, прысвечанаю выключна Джакондам, мастак не плануе, але запэўніў, што паглядзець на яго працы ў беларусаў магчымасць будзе, хаця б на тым жа летнім фестывалі гумару ў Аўцюках.Алег Карповіч скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, аддзяленне графікі Тэатральна-мастацкага інстытута. Цяпер працуе аглядальнікам і мастаком-графікам у газеце "СБ. Беларусь сегодня".
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102004/44/1020044450_0:175:1300:991_1920x0_80_0_0_35663cf53cba455ebfe308b27df5c6df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спадчына, культура, беларусь, алег карповіч, мастацтва, культурнае развіццё, выяўленчае мастацтва
навіны , спадчына, культура, беларусь, алег карповіч, мастацтва, культурнае развіццё, выяўленчае мастацтва
Беларускі мастак прадставіў Джаконду ў розных выявах
16:12 09.02.2016 (абноўлена: 09:32 11.02.2016) Знакамітая выява Джаконды Леанарда да Вінчы паўстала перад грамадскасцю ў вопратцы з беларускім нацыянальным арнаментам.
МІНСК, 9 лют — Sputnik. Серыя карцін з выявай Моны Лізы была зроблена знакамітым беларускім мастаком-графікам Алегам Карповічам яшчэ 10 гадоў таму для рубрыкі "Імгненне" газеты "СБ. Беларусь сегодня", але толькі зараз ёй па-сапраўднаму зацікавіліся беларусы.
У калекцыі мастака партрэт прызнанай прыгажуні XVI стагоддзя можна знайсці ў самых розных і незвычайных выявах. На адной з карцін Джаконда прадстаўлена ў вопратцы з нацыянальным беларускім каларытам. Майстар пэндзля здолеў сумясціць у карціне італьянскі рэнесанс і беларускую самабытнасць.
Характэрна, што карціне ўжо больш за 10 гадоў, але толькі зараз ёй па-сапраўднаму зацікавіліся беларусы.
"10 гадоў таму, у 2006-м, увесь свет адзначаў 500-годдзе Джаконды, і мая праца стала своеасаблівым крокам сяброўства праз стагоддзі да Леанарда да Вінчы з гэтай нагоды. Але цікаўнасць у грамадскасці Джаконда набыла толькі зараз, нягледзячы на тое, што гэтай карціне ўжо 10 гадоў. Потым з'явілася яшчэ адна Джаконда, потым яшчэ", — распавёў мастак карэспандэнту Sputnik.
У Алега Карповіча цэлая серыя Мона Ліз самых розных узростаў і нацыянальнасцей. "Бо Джаконда — яна не толькі ў Італіі. Яна можа быць і нявестай, і маленькай дзяўчынкай, і бабуляй. Кожная жанчына — Джаконда", — адзначыў Карповіч.
Аўтар апрануў Джаконду ў ільняную кашулю з чырвоным арнаментам. Цяпер погляд нельга адарваць не толькі ад вачэй фатальнай жанчыны, але і ад яе касцюма.
"Гэтай той выпадак, калі Джаконда, нібы спячая прыгажуня, абудзілася, і тэма зайграла па-новаму. На гэты раз дзякуючы вышыванцы", — адзначыў Карповіч.
"Я зрабіў копію ўзора з жаночага вясельнага ўбору, што ў музеі культурнай спадчыны Беларусі, і з мовай арнаменту тут усё зразумела. А вось вырываць асобныя знакі з гэтай яшчэ мала вывучанай мовы продкаў небяспечна. Ёсць жаласны прыклад у Германіі са знакам узыходзячага сонца, вырванага з кантэксту прыроднага календара. Ну, узышло яно, сонца — а далей што? Пагарэла-пагарэла і згасла. Бо паводле календара яно павінна б узысці, пабываць у зеніце, вечарам схавацца за гарызонт і адаспацца, каб раніцай зноў узысці — і так павінна паўтарацца і паўтарацца, як жыццё… Здаецца, што байкі. Але толькі чамусьці сімволіка і ўсё, што з ёй звязана — зусім не байкі. Дарэчы, кітайскі іерогліф "жанчына" такі ж, як і знак "жанчына" на беларускіх, рускіх, польскіх, украінскіх вышыванках", — распавёў мастак.
Зараз карціна з "беларускай" Монай Лізай знаходзіцца ў музеі гумару ў Аўцюках. Ладзіць выставу, прысвечанаю выключна Джакондам, мастак не плануе, але запэўніў, што паглядзець на яго працы ў беларусаў магчымасць будзе, хаця б на тым жа летнім фестывалі гумару ў Аўцюках.
Алег Карповіч скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, аддзяленне графікі Тэатральна-мастацкага інстытута. Цяпер працуе аглядальнікам і мастаком-графікам у газеце "СБ. Беларусь сегодня".