МІНСК, 9 лют — Sputnik. "Ростех" плануе адрадзіць брэнд фотаапаратаў "Зеніт", паведамляе "Афіша Daily" са спасылкай на дырэктара па камунікацыях дзяржкарпарацыі Васіля Броўку.
"Зеніт" быў самым папулярным савецкім люстраным фотаапаратам. Іх пачалі выпускаць ў 1952 годзе на Краснагорскім механічным заводзе (КМЗ), які цяпер з'яўляецца складнікам "Ростеха". У 2005-м завод спыніў вытворчасць. Упершыню адрадзіць вытворчасць прапанаваў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў у 2014 годзе.
"Гэта вельмі запатрабаваны прадукт, мы хочам зрабіць яго люксавым апаратам", — заявіў Васіль Броўка.