Аліна Талай запісала зварот для аматараў беларускамоўнага кіно

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкБелорусская спортсменка Алина Талай, архивное фото
Белорусская спортсменка Алина Талай, архивное фото - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Кінаконг” пераклаў на беларускую мову кінастужку “Вогненныя калясніцы”.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Суполка "Кінаконг", вядомая за свае пераклады фільмаў на беларускую мову, арганізавала прагляд стужкі "Вогненныя калясніца". Стужка распавядае пра цяжкасці жыцця легкаатлетаў. Перад пачаткам паказу глядач атрымаў вітанне ад Аліны Талай, знакамітай беларускай легкаатлеткі.

"Перад пачаткам кіно мы паглядзелі прывітанне ад знакамітай беларускай легкаатлеткі Аліна Талай, якая хацела б быць з намі, але знаходзіцца на зборах у Аўстрыі, на падтрыхтоўцы да чэмпіяната свету", — распавядаюць арганізатары.

Гэты фільм — рэальная гісторыя дзвюх людзей з аднолькавым памкненнем, але з рознымі мэтамі. Стужка распавядае пра знакамітых ангельскіх бегуноў: Гаральда Абрахамса — навучэнца Кэмбрыджа, габрэя з беларускімі каранямі, і Эрыка Лідэла — шатландскага місіянера ў Кітаі. Кожны з іх бяжыць і перамагае, але дзеля чаго? Наперадзе Алімпіяда ў Парыжы 1924 года, фінальнае змаганне і кульмінацыя іх жыцця.

"Вогненыя калясніцы" з'яўляюцца адной з самых вядомых спартовых драмаў у свеце і адным з сімвалаў Вялікай Брытаніі. На Лонданскай алімпіядзе 2012 года менавіта гэтае кіно прадстаўляла брытанскі кінематограф.

Стужка заваявала чатыры прэміі "Оскар", у тым ліку — ў катэгорыі "Лепшы фільм", дзве Пальмавыя галіны Канскага фестываля, тры прэміі BAFTA і "Залаты Глобус". Інструментальная тэма фільма аўтарства грэцкага кампазітара Вангеліса з'яўляецца адной з самых пазнавальных мелодыяў у гісторыі кіно. Цяпер кіно можна глядзець па-беларуску.

Стужка навiн
0