МІНСК, 9 лют — Sputnik. Тыдзень поўніцца прэм'ерамі ў кінатэатрах, сярод іх — курэйчыкаўскі "ГараШ" і новы фільм Анжэліны Джалі. Адным словам, на любы густ.
"Дэдпул"
Калі: 11 лютага — 2 сакавіка.
Да рук навукоўцаў Дэдпул быў звычайным чалавекам, а пасля правядзення над ім эксперыментальных досведаў яму дасталася незвычайная здольнасць хуткай рэгенерацыі ў сукупнасці з неадэкватнымі паводзінамі. Ён вельмі хоча быць, як усе, аднак астатнім ён падабаецца такім, які ёсць. Герой аказваецца ў віры інтрыг.
Рэжысёр: Цім Мілер.
"ГараШ"
Калі: 11 — 24 лютага.
Малады беларус настолькі хацеў застацца працаваць у аўтасервісе ў Амерыцы, што дзеля гэтага парваў свой пашпарт. Прыбыўшы на Радзіму, хлопец без пашпарта змог уладкавацца на працу толькі ў гараж, размешчаны ў Шабанах. Ці здолее Курэйчык сабраць поўную залю?
Рэжысёр: Андрэй Курэйчык. У галоўных ролях: Аляксандр Кулінковіч, Арцём Курэнь, Юрый Навумаў, Лізавета Шукова, Эвеліна Сакура, Вадзім Гайдукоў, Ягор Забелаў, Васіль Ніцко і інш.
"У актыўным пошуку"
Калі: з 11 па 24 лютага.
Пісьменніца адпраўляецца ў падарожжа, каб сабраць матэрыял для сваёй новай працы, прысвечанай адзінокім жанчынам. І тут яна аказваецца ў віры любоўных інтрыг.
Рэжысёр: Крысціян Дыцер. У галоўных ролях: Дакота Джонсан, Элісан Бры, Леслі Ман, Рэбел Уілсан, Андэрс Холм, Джэйк Лэсі і інш.
"Блакітны бераг"
Калі: з 11 па 24 лютага.
Ён і яна. Яны пакінулі грандыёзныя планы ў Нью-Ёрку і прыехалі на блакітны бераг Францыі, каб адказаць на галоўнае пытанне: ці хочаць яны быць разам. Здаецца, што ўжо нічога не дапаможа ім вярнуць былыя пачуцці. Аднак новая абстаноўка абудзіць каханне.
Рэжысёр: Анджэліна Джалі.
"Новыя прыгоды Аладзіна"
Калі: з 11 па 24 лютага.
Новае прачытанне жыццёвай гісторыі знакамітага героя. У Багдадзе схавана вялікая колькасць скарбаў, на вуліцах лётаюць дываны-самалёты, прынцэса — у замку, а што стала з самім Аладзінам?
Рэжысёр: Артур Бензакен.
"Стаўка на каханне"
Калі: з 11 па 24 лютага.
Косця і Давід — сябры з дзяцінства, праз гады ім, нарэшце, наканавана праверыць сяброўства на трываласць. Давід збіраецца зрабіць прапанову сваёй каханай, Ганне, а Косця хоча выйсці ў фінал міжнароднага чэмпіянату па покеры. Дзве, здавалася б, зусім незвязаныя падзеі, становяцца вырашальнымі ў жыцці сяброў, таму што Давіду прыйдзецца гуляць у покер, а Косце — ратаваць вяселле Давіда. Ці змогуць яны заставацца сабой і выратаваць становішча, памяняўшыся месцамі?
"Дон Жуан"
Калі: 12 лютага, 19.00.
У рамках праекта TheatreHD ў кінатэатры "Масква" можна будзе ўбачыць у выкананні акцёраў пермскага тэатра оперы і балета ім. П.І. Чайкоўскага.