Як і навошта ратавацца ад пракрастынацыі

© Flickr / Lynn FriedmanСпынім пракрастынацыю разам
Спынім пракрастынацыю разам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прыкладанне Flowstate цалкам выдаляе тэкст пасля пяці секунд бяздзейнасці аўтара – такі метад барацьбы з пракрастынацыяй вынайшлі распрацоўшчыкі.

Алена Васільева, Sputnik

Распрацоўшчыкі прыкладанняў стварылі Flowstate — прыкладанне з жорсткім норавам для барацьбы з пракрастынацыяй падчас стварэння тэксту. Пасля пяці секунд бездзейнасці аўтара тэкст выдаляецца цалкам.

"Гэта першае прыкладанне для напісання тэксту, якое падкрэслівае падзел працэсу на дзве розныя стадыі — напісанне тэксту і яго рэдагаванне", — распавядаюць распрацоўшчыкі.

У межах пракрастынацыі карэспандэнт Sputnik распытала беларусаў пра іх спосабы барацьбы з гэтай невынішчальнай працоўнай хваробай.

Сяргей Гульцоў, ключнік і лірнік

© Flickr / Lali MasrieraКоцікі і пракрастынацыя
Коцікі і пракрастынацыя - Sputnik Беларусь
Коцікі і пракрастынацыя

— У мяне стаіць тайм-трэкер Rescue Time — запускаеш ў фонавым рэжыме, і дадатак ўлічвае, колькі часу і што менавіта ў мяне на кампутары было адкрыта. Потым ён апрацоўвае дадзеныя, фармуе справаздачу — пра працоўныя гадзіны, сутки, тыдні, што заўгодна — і сартыруе мой час на працоўную актыўнасць, час у сацыяльных сетках і мессенджерах, і гэтак далей.

Аўтаматычны тайм-трэкер незаменны, таму што няўмольны, калі сядзіш па паўдня у "Фэйсбуку" — ён гэта пакажа. Я сапраўды паменш стаў адрывацца, калі ўбачыў, што менавіта ён ўмее адцягнуць увагу найлепшым чынам. Ды і наогул, шмат хто пасля першай тыднёвай справаздачы пачынае змагацца за час свайго жыцця.

Ці не пачынаюць — спосабаў пракрастыніраваць больш, чым методык, якія павінны выратаваць цябе ад пракрастынацыі. І барацьба з пракрастынацыяй — сама па сабе выдатны від пракрастынации, я марную ніяк не менш за гадзіну, разглядаючы прыгожыя графікі тайм-трэкера.

Ася Паплаўская, журналіст

© Flickr / CameliaTWUПракрастынацыя
Пракрастынацыя - Sputnik Беларусь
Пракрастынацыя

— Працую фрылансерам, пішу для некалькіх выданняў, вяду блог, арганізую сустрэчы жаночага клуба #девиЖЖник і маю масу іншых важных спраў. Каб усё паспяваць і не закопвацца па макушку ў справах і абавязках, зразумела для сябе дзве важныя рэчы. Першая: не люблю даўгі ва ўсіх іх праявах. Другое: цяжка і невыносна будзе заўсёды, таму сядай і рабі. Даўно заўважыла за сабой, што смак і кайф прыходзяць падчас ежы, то бок, работы, таму ведаю дакладна: як толькі пачну рабіць важную справу, якую так хочацца адкласці на потым, мяне ад яе за вушы не адцягнеш. Нішто так не бадзёрыць і не весяліць мяне, як кайф ад своечасова зробленай працы. Якая ўжо тут пракрастынацыя?

Дзяніс Місюля, рэкламіст

© Flickr / stratman² Коцік
Коцік - Sputnik Беларусь
Коцік

— Для макаў ёсць выдатная праграма — iA Writer, якая пры працы ў поўны разварот акна дапамагае засяродзіцца максімальна на тэксце. Калі трэба нешта напісаць, рабіць гэта праз яе больш бяспечна. І не заўсёды тэкст "льецца" ракой. Часам трэба праверыць факты, а для гэтага трэба адысці ад тэксту і пабегаць па ўкладках. І самае важнае — твой тэкст не знікне. Дадатак Flowstate больш нагадвае не лекі ад пракрастынацыі, а друкаваную машынку для літаратурных неграў, дзе працэс творчасці прыбраны, а асноўная задача — пстрыкаць, як малпа, па клавішах.

Калі ў мяне і сустракаюцца перыяды, калі трэба "повтыкать", дык ніякі мінімалістычны дадатак або начальства не прымусіць працаваць. Напісанне матэрыялу — гэта сістэмны і творчы працэс і загнаць яго ў нейкія рамкі зусім невысакародна.

Канстанцін Верабей, прадзюсер Майстэрні сацыяльнага кіно

© Flickr / laurenbeth93Пракрастынатар
Пракрастынатар - Sputnik Беларусь
Пракрастынатар

— Асабіста для мяне ёсць два спосабы барацьбы з пракрастынацыяй: дэлегаванне паўнамоцтваў, што дапамагае канцэнтравацца самому на важных задачах, знешняя прывязка ў важных справах, каб матываваў і стымуляваў знешні ціск. Вось напрыклад, падачу падатковай дэкларацыі асабліва не хочацца адкладаць, бо ёсць знешні стымулятар — падатковая інспекцыя, такую прывязку можна старацца рабіць у многіх справах.

Кацярына Нікановіч, рэжысёр

© Flickr / Daniel GuimarãesЭталон пракрасцінатара
Эталон пракрасцінатара - Sputnik Беларусь
Эталон пракрасцінатара

— Вельмі люблю адкладаць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння. А калі ну надта ж трэба, прымушаю сябе такі зрабіць справу. Але гэта бывае настолькі рэдка, што прасцей выпіць заспакаяльнае на ноч (каб нявырашаныя задачы не набягалі). Самае крыўднае, калі справы збіраюцца і іх становіцца настолькі шмат, што аднаму чалавеку з імі проста не справіцца. Тут і прыходзіць на дапамогу… выпіўка, канапа і які-небудзь цікавы серыял — і пракрыстынацыя застаецца.

Стужка навiн
0