МІНСК, 10 лют — Sputnik. Намінанты на прэмію "Оскар" сфатаграфаваліся для групавога партрэта, які з'яўляецца часткай традыцыі кінапрэміі, паведамляе Variety.
How many stars can you spot in the #Oscars class photo of 2016? https://t.co/B8Xnx8LbhZ pic.twitter.com/UI08yiNPZs
— Variety (@Variety) 9 февраля 2016
Акцёры, рэжысёры, прадзюсары і сцэнарысты сабраліся на спецыяльным прыёме ў гатэлі Beverly Hilton. Для фота пазіравалі прэтэндэнты на ўзнагароду ў асноўных намінацыях, у тым ліку Леанарда Ды Капрыа, Алісія Вікандэр, Бры Ларсан, Сільвестр Сталонэ, Лэдзі Гага, Джэніфер Лорэнс, Мэт Дэйман.
Лепшым акцёрам могуць назваць Брайанка Крэнстана, Мэтта Дэймана, Леанарда Ды Капрыа, Майкла Фасбендэра або Эдзі Рэдмэйна, які летась ужо атрымаў узнагароду ў гэтай намінацыі за выкананне ролі Стывена Хокінга. А Ды Капрыа намінаваны на прэмію ўжо ў пяты раз.
За званне лепшай актрысы пазмагаюцца Кейт Бланшэт, Джэніфер Лоўренс, Сірша Ронан і Шарлота Рэмплінг. Дарэчы, Лоўрэнс ўжо атрымлівала ўзнагароду ў 2013-м годзе, а ў Бланшэт у скарбонцы дзве залатыя статуэткі.
Кінапрэмія "Оскар" — адна з найпрэстыжнейшых і найстарэйшых у свеце. Уручаюцца залатыя статуэткі з 1929 года.