МІНСК, 9 лют — Sputnik. "Хроніка паўшага Карнавала ў стылі Бута" ў адным дзеянні распачне міжнародны форум пластычных тэатраў, які пройдзе ў Мінску з 15 па 26 лютага, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Аўтары спектакля дапускаюць любыя глядацкія асацыяцыі — асобасныя, сацыяльныя, філасофскія, — не абмяжоўваючыся ў той жа час ні адной з іх.
"Гэта гісторыя паўшага Карнавала, які спрабуе падняцца зноў. Але гэта не так лёгка зрабіць, асабліва з хадулямі на нагах", — распавядаюць удзельнікі тэатру.
Прэм'ера спектакля "ДК Данс" адбылася 27 мая 2001 года. Сёлета спектаклю спаўняецца 15 гадоў. "Але ўсё калі-небудзь сканчаецца. Але мы вырашылі, што з годнымі спектаклямі трэба развітвацца годна, а не ціхенька адпраўляць на супакой…".
Слова злучэнне "ДК Данс" можна патлумачыць як ДК (Дом Культуры) + DANCE (танец) ці DECADENCE (заняпад, упадніцкае мастацтва).
- ідэя і рэжысура — Вячаслаў Іназемцаў;
- музыка — Матвей Сабураў і гурт "Плато" (live);
- дэкарацыі — Іван Лукін, Ганна Крываблоцкая;
- Касцюмы — Таццяна Шэпет, Алена Сівякова.
Спектакль "ДК Данс" можна будзе пабачыць 15 лютага ў Палацы чыгуначнікаў у межах IV адкрытага форуму эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа-2016". Працягласць спектакля 90 хвілін, кошт квіткоў — 80 тыс. рублёў.