Навукоўцы вынайшлі спосаб пераўтвараць сны ў міні-фільмы

© Flickr / Ella MullinsСпячы кот
Спячы кот - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нашы сны пакуль не атрымліваецца трансфармаваць у фармат IMAX, але затое ўжо можна ператвараць іх у міні-фільмы.

МІНСК, 11 лют — Sputnik. Амерыканскія навукоўцы ўжылі некалькі методык для маніторынгу сну і змаглі стварыць тэхналогію, якая ператварае сон у відэа-выяву.

Цяпер з дапамогай асаблівай тэхналогіі можна ствараць міні-фільмы, у якіх адлюстроўваюцца базавыя падзеі сну — сустрэчы, прагулкі, простыя дыялогі. Аднак нават гэтыя немудрагелістыя ролікі патрабуюць цэлага комплексу дзеянняў і спецыяльнага абсталявання.

Распрацоўкай тэхналогіі ператварэння сноў у рэальнасць займаліся навукоўцы з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі, Тэхаскага універсітэта ў Осціне і NASA.

Каб ператварыць свой сон у відэаролік, прыйдзецца легчы ў капсулу для МРТ, прымацаваць спецыяльныя электродные датчыкі да лба, да горла, рук, ног і прыдалонняў. Гэтыя датчыкі будуць замяраць мазгавыя і нервовыя імпульсы.

Перад тым, як акружыць сябе прыборамі і датчыкамі, трэба будзе пазнаёміцца з праграмным забеспячэннем і падзяліцца з ім інфармацыяй пра сябе — паказаць відэа і фатаграфіі з самім сабой, сябрамі і сваякамі, домам і бліжэйшымі наваколлем свайго дома.

Абавязкова трэба адрэпеціраваць рухі — хаду, прывітанне, поціск рукі. Толькі на аснове ўсіх гэтых дадзеных сістэма зможа ператварыць мазгавыя імпульсы ў візуальны шэраг. Машына запамінае, якія імпульсы ўзнікаюць у мозгу чалавека пры з'яўленні тых ці іншых малюнкаў. Гэтая інфармацыя захоўваецца, а падчас сну яна здабываецца зваротным спосабам — патэрны мазгавой актыўнасці трансфармуюцца ў вобразы.

Для адсочвання рухаў, якія мы робім у сваім сне, выкарыстоўваецца метад электраміёграф. Усе нашы рухі ў сне выклікаюць пэўныя нервовыя імпульсы ў целе, якія на першы погляд не прыкметныя, але якія можна лічыць з дапамогай датчыкаў.

Сон — гэта загадкавая з'ява, вывучэннем якой займалася шэраг навукоўцаў, галоўным чынам — псіхатэрапеўтаў. Вядомым даследчыкам сноў быў Зігмунд Фрэйд, які стаў аўтарам вялікай манаграфіі "Тлумачэнне сноў". Магчыма, цяпер сны стануць не такімі загадкавымі і можна будзе запрашаць сяброў на калектыўныя прагляды.

Стужка навiн
0