МІНСК, 11 лют — Sputnik. Драўляны мост праз раку Нёман у Лідскім раёне быў пашкоджаны патокам вады, паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла выратавальнікам напярэдадні вечарам.
"У выніку ўздзеяння лёду і патоку вады часткова разбураны драўляны мост праз раку Нёман у вёсцы Мацевічы Пяскоўскага сельсавета Лідскага раёна. Разбурана каля 40 метраў маста", — паведамілі ў МНС.
Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што шырыня ракі ў дадзеным месцы складае 60 метраў.
"Мост драўляны, даўжынёй 72 метраў, шырынёй 4,2 метра, пабудаваны ў 2012 годзе. Максімальна дапушчальная нагрузка —25 тон", — дадалі ў МНС.
У летні час мост выкарыстоўваўся для пераезду сельскагаспадарчай тэхнікі і дастаўкі газавых балонаў жыхарам вёскі Карытніца.
"Умовы жыццядзейнасці населеных пунктаў Пяскоўскага сельсавета не парушаны", — канстатавалі ў ведамстве.