“Ранішнік” у Броўкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПервоклассники
Первоклассники - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль паэзіі для дзяцей пройдзе ў межах “Вершаў на асфальце”.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. "Ранішнік" у Броўкі — фестываль паэзіі для дзяцей у межах V-га міжнароднага стральцоўскага фэсту "Вершы на асфальце". Для вас пачытаюць і пасьпяваюць Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч.

Арганізатары кажуць, што пажаданы ўзрост дзяцей — ад 3-х да 99-ці гадоў.

Пяты, юбілейны Міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова пройдзе у Мінску 11-14 лютага. Арганізатары фестывалю — ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускі ПЭН-цэнтр.

У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.

Стужка навiн
0