МІНСК, 11 лют — Sputnik. Беларускае агенцтва піяра прыцягнула ўвагу расійскіх СМІ — тыя разгадалі, хто так актыўна займаецца прасоўваннем КНДР у сеціве. Аказалася, што групу на Facebook вядуць беларускія піяршчыкі, але з імпэтам, нібы тое робіць сама КНДР — такім чынам намагаліся прадаць як мага болей тураў у тую краіну. Карэспандэнт Sputnik пагутарыла з Яўгеніяй Дзем'янавай, якая ў складзе філарманічнага аркестра наведала тую закрытую краіну і высветліла, чым багатая, а на што бедная Паўночная Карэя. Вярнуцца ёй давядзецца ўвесну, але скрыпачка таго не хоча.
"Жывучы ў Беларусі, не выязджаючы за яе межы, здаецца што ты вольны, падарожжа па іншых краінах, разумееш што няма, але пабываўшы ў Паўночнай Карэі разумееш што можа быць яшчэ горш. Калі ў першы раз паездка была цікавай, то цяпер я разумею, што ўсё, што магла, я там ўбачыла, і адзінае, што атрымаю ад другога візіту — негатыўныя эмоцыі. Не таму, што людзі ў Карэі дрэнныя — можа, таму, што яны вельмі добрыя і іх шкада", — распавядае Дзем'янава.
Як толькі група прыехала ў Пхеньянь, у аэрапорце забралі пашпарты, а калі аддалі на наступны дзень, перакладчыца ўжо ведала на памяць усе прозвішчы і імёны. Беларусаў засялілі ў гатэль, дзе ўсё было добра — поўны сэрвіс. Але дастаткова было выйсці на вуліцу, пагаварыць з людзьмі, кожны разумеў, якія яны няшчасныя. У плане жылля і рэпетыцый усё было на ўзроўні, усё ідэальна арганізавана, ды і кармілі, кажа музыка, групу як на забой.
"Мы дзяліліся сваёй ежай з нашымі суправаджаючымі — гэта вельмі сумна. Яны з пачатку адмаўляліся, бянтэжыць і папросту баяліся, а потым жанчыны ціхенька ў сумку хавалі булачкі, я прывезла з сабой з Мінска шакаладкі, перадавала іх дзеткам — яны нічога падобнага не бачылі", — распавядае суразмоўца карэспандэнта. Пры гэтым урад спрабуе зрабіць бачнасць росквіту — на вітрынах магазінаў для турыстаў ляжаць тыя ж заходнія шакаладкі, але відаць, што гэта зусім не для мясцовых жыхароў.
"Яны існуюць у вакууме, інтэрнэту ў іх няма, па тэлевізары — чатыры канала з патрыятычнымі кліпамі, у якіх жанчыны з аўтаматамі церпяць за радзіму. Пераключыўся на мульцікі — там таксама аўтаматы, толькі на гэты раз з імі дзеці", — кажа Яўгенія. Турыстаў з усяе моцы намагаліся здзівіць, а між тым у жылых дамах не ў кожнага ёсць лямпачка, электрычнасць там эканомяць.
"Некаторыя гісторыі я ведаю не з свайго вопыту, але па расказах перакладчыкаў. Адна мяне ўразіла больш за іншых. Аднойчы ад групы турыстаў згубіліся некалькі чалавек. Каб іх адшукаць, выкарыстоўвалі просты спосаб — для ўсёй плошчы штосьці аб'явілі на карэйскай мове і натоўп прысеў. Стаяць засталіся толькі замежнікі", — кажа нам Яўгенія. Паўночнакарэйскіх валюту на рукі турыстам не даюць — можна разлічвацца далярамі, а рэшту атрымаеце кітайскімі юанямі.
"Па ўсім горадзе стаяць статуі Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра, якім абавязкова трэба кланяцца — за табой сочаць. Я прынцыпова не рабіла гэтага. Гэтыя статуі нават у аквапарку. Горш за ўсё ў маўзалеі — хацелася і плакаць, і смяяцца адначасова: атмасфера вельмі гнятлівая", — рэзюмуе свій вопыт Яўгенія. Праект беларускіх піяршчыкаў актыўна абмяркоўваўся нават у замежных СМІ — адным словам, прыцягнулі ўвагу і да Беларусі, і да КНДР.