МІНСК, 12 лют — Sputnik. Кампанія Blue Star Line, якая належыць аўстралійскаму мільярдэру Клайву Палмеру, падзялілася са СМІ эскізамі копіі карабля "Тытанік". Усе фатаграфіі можна паглядзець на сайце Buzzfeed.
"Тытанік II", які будуецца на суднаверфі ў кітайскай правінцыі Цзянсу, плануецца спусціць на ваду ў 2018 годзе. Карабель першапачаткова меркавалі зрабіць абсалютнай копіяй арыгіналу. Гэта пацвярджаюць эскізы ўнутранага аздаблення, якія можна параўнаць са старымі фотаздымкамі.
Аднак будаўнікам ўсё ж давялося зрабіць некалькі адрозненняў. "Тытанік II" будзе на 4 метра шырэй арыгіналу.
У астатнім плануецца, карабель нагадае той, з якім мы знаёмыя па аднайменным фільме.